Баханскі сельсавет (Слаўгарадскі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Баханскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Слаўгарадскі раён
Адміністрацыйны цэнтр Бахань
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Дата скасавання 24 чэрвеня 1992

Баха́нскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Слаўгарадскага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Цэнтр — вёска Бахань.

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Журавіцкага раёна Магілёўскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Журавіцкім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года ў складзе Быхаўскага раёна, з 12 лютага 1935 года ў складзе Доўскага раёна, які 5 красавіка 1935 года перайменаваны ў Журавіцкі раён. З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці. З 17 снежня 1956 года сельсавет у складзе Быхаўскага раёна Магілёўскай вобласці. З 31 сакавіка 1958 года ў складзе Слаўгарадскага раёна[1]. 30 лістапада 1961 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Вяліказімніцкага сельсавета[2]. З 25 снежня 1962 года ў складзе Быхаўскага раёна, з 6 студзеня 1965 года ў складзе адноўленага Слаўгарадскага раёна. 24 чэрвеня 1992 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Свенскага сельсавета.

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 31 сакавіка 1958 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1958, № 4.
  2. Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 30 лістапада 1961 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 2 (961).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.