Бахматы
Вёска
Бахматы
| ||||||||||||||||||||||
Ба́хматы[1] (трансліт.: Bachmaty, руск.: Бахматы) — вёска ў Лідскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Тарноўскага сельсавета.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Знаходзіцца за 22 км на поўдзень ад горада Ліда, на рацэ Бахматка. 6 гаспадарак, 9 жыхароў (2015).
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Паводле вопісу парафій Лідскага дэканата 1784 года Бахматы належаць да Няцецкай парафіі, уласнасць віленскага біскупа Ігната Масальскага. Належала да Лідскага павета ВКЛ, у складзе Рэчы Паспалітай.

З 1795 года ў Расійскай імперыі. На пачатку XX ст. вёска ў Ганчарскай воласці Лідскага павета, 131 жыхар, 123 дзесяціны зямлі.
З верасня 1915 года да канца 1918 года акупавана германскімі войскамі. Са студзеня 1919 года ў складзе БССР, у красавіку занята польскімі войскамі. З ліпеня да верасня 1920 года кантралявалася Чырвонай Арміяй, затым ізноў польскімі войскамі. З 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі ў Ганчарскай гміне Лідскага павета. Капліца ў Бахматах узведзена ў пачатку ХХ ст., належыць да Няцецкай парафіі.
З 1939 года — у БССР. З канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад нямецка-фашысцкай акупацыяй. Да 26 чэрвеня 1965 года вёска ўваходзіла ў склад Канюшанскага сельсавета[2].
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- 1921 год — 109 чал. (22 жылыя пабудовы)
- 1996 год — 36 чал. (18 двароў)
- 2004 год — 19 чал. (13 двароў)
- 2009 год — 16 чал.
- 2015 год — 9 чал. (6 двароў)
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
- ↑ Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 26 чэрвеня 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 30 (1110).
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Памяць: Ліда. Лідскі раён: Гіст.-дак хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / Рэдкал В. Баранаў і інш. — Мн.: Беларусь, 2004. — ISBN 985-01-0522-4
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Бахматы