Канал Іосіфа

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Бахр-Юсуф)

Бахр-Юсуф (араб. بحر يوسف‎‎ «канал Іосіфа») — старажытны канал, які злучае Ніл з Мерыдавым возерам у Фаюмскім аазісе Егіпта. Выкапаны па загадзе фараона Аменемхета IV на месцы аднаго з малых прытокаў Ніла. У перыяд Новага царства канал меў пяць метраў у глыбіню і дзве дамбы, якія рэгулявалі вадасцёк. Высах разам з Мерыдавым возерам у часы Пталамеяў, але быў адноўлены арабамі, якія лічылі, што яго пабудаваў біблейскі патрыярх Іосіф. На заходнім беразе канала стаяў горад Аксірынх.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]