Бацкі ўніверсітэт
| Бацкі ўніверсітэт | |
|---|---|
| англ.: University of Bath | |
| | |
| Арыгінальная назва | англ.: University of Bath |
| Заснаваны | 1886 |
| Год рэарганізацыі | 1971 |
| Краіна | |
| Размяшчэнне | Бат, Англія |
| Сайт | bath.ac.uk |
Бацкі ўніверсітэт (англ.: University of Bath) — брытанская дзяржаўная даследчая вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Бат.
Агульная характарыстыка
[правіць | правіць зыходнік]Універсітэт атрымаў каралеўскую грамату ў 1966 годзе. Як і Брыстальскі ўніверсітэт і Брыстальскі Заходне-Англійскі ўніверсітэт, Бацкі ўніверсітэт можа прасачыць свае карані ад Тэхнічна-гандлёвага каледжа, заснаванага ў Брысталі ў 1595 годзе Таварыствам прадпрымальнікаў.
Галоўны кампус універсітэта размешчаны на Клавертан Даун, месцы з выглядам на горад Бат, і быў спецыяльна пабудаваны ў 1964 годзе ў мадэрнісцкім стылі.
У 2014 32 % прадстаўленых ўніверсітэтам даследаванняў дасягнулі максімальна магчымай класіфікацыі, якая вызначаецца як вядучая ў свеце з пункту гледжання арыгінальнасці, значнасці і строгасці. 87 % атрымалі адзнаку 4*/3*, што вызначана як лідзіруючы ў свеце/выдатны на міжнародным узроўні.
Гадавы даход установы за 2020/2021 год склаў 289,5 мільёна фунтаў стэрлінгаў, з якіх 37,2 мільёна фунтаў стэрлінгаў прыпадалі на даследчыя гранты і кантракты, а выдаткі склалі 320,7 мільёна фунтаў стэрлінгаў.
Універсітэт з'яўляецца членам Асацыяцыі універсітэтаў Садружнасці, Асацыяцыі MBA, Еўрапейскай сістэмы паляпшэння якасці, Еўрапейскай асацыяцыі універсітэтаў, універсітэтаў Вялікабрытаніі і інш.
Зноскі
- ↑ (unspecified title) Праверана 27 ліпеня 2019.
- ↑ https://www.lobbyfacts.eu/datacard/university-of-bath?rid=826475510596-39
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Бацкі ўніверсітэт- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы