Бацькаўшчына (Гродна)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Бацькаўшчына, Гродна)
Бацькаўшчына
Адміністрацыйны цэнтр
Тып арганізацыі грамадская арганізацыя
Заснаванне
Дата заснавання 1 сакавіка 1919
Ліквідацыя
Дата скасавання красавік 1919

«Бацькаўшчына» — арганізацыя, створаная ў Гродне 1 сакавіка 1919 года пасля пераезду асноўнага кіраўніцтва БНР.

Фактычна прадоўжыла дзейнасць менскай арганізацыі «Бацькаўшчына».

У яе склад уваходзілі Кастусь Езавітаў (старшыня), Усевалад Боеў, Язэп Варонка, Тодар Вернікоўскі, Іван Карчынскі, Я. Курлаў, Сымон Якавюк і інш. Выдавала газету «Бацькаўшчына». Апекавала бедных навучэнцаў беларускіх школ. Спыніла дзейнасць у красавіку 1919 года.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]