Бацькаўшчына (Дзвінск)

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Бацькаўшчына, Дзвінск)
Jump to navigation Jump to search

«Бацькаўшчына» — арганізацыя, створаная вясной 1921 ў Дзвінску па ініцыятыве К. Езавітава, І. Харлапа (старшыня), С. Сахарава, М. Шчорса і інш.

Летам 1921 пры садзейнічанні Міністэрства асветы Латвіі арганізавала ў Дзвінску 2-месячныя беларускія настаўніцкія курсы, стварыла іх філіялы ў Індры, Краслаўцы, Люцыне, Рэжыцы і Старой Слабадзе. 3 пашырэннем сваёй дзейнасці дзвінская сядзіба арганізацыі ператварылася ў Цэнтральнае ўпраўленне культурна-асветнага таварыства «Бацькаўшчына» ў Латвіі, якое дзейнічала да 1925.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Ляхоўскі У. «Бацькаўшчына» // ЭГБ у 6 т. Т. 6, кн. ІІ. — Мн., 2003.