Бацькаўшчына (Менск)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Бацькаўшчына, Мінск)
Карта БНР, выдадзеная ў 1918 годзе

«Ба́цькаўшчына» — культурна-асветная арганізацыя, створаная ў ліпені 1918 года ў Менску паводле ініцыятывы Яфіма Бялевіча, Язэпа Варонкі (старшыня), Кастуся Езавітава (віцэ-старшыня), Пётры Крачэўскага, Кастуся Цвіркі-Гадыцкага, Язэпа Лёсіка і інш.

Першапачаткова мела назву «Прасвета». Разам з Першым беларускім таварыствам драмы і камедыі, Народным беларускім тэатрам пад кіраўніцтвам Францішка Аляхновіча наладжвала спектаклі і вечарыны, мастацкія выстаўкі. 3 дазволу Народнага сакратарыята Беларусі ўзяла пад часовае кіраўніцтва менскую губернскую друкарню, выдала «Карту БНР», але праз фінансавы крызіс не прадоўжыла выдавецкую дзейнасць. Спыніла працу ў снежні 1918 года.

У сакавіку 1919 года ў Гродне створаная новая арганізацыя «Бацькаўшчына», якая фактычна працягнула дзейнасць менскай арганізацыі.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]