Бацькі-заснавальнікі ЗША

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Дэкларацыя незалежнасці, карціна Джона Трамбулла, паказвае Камітэт пяці, які прадстаўляе свой праект Кангрэсу 28 чэрвеня 1776 года.

Бацькі-заснавальнікі ЗША (англ.: The Founding Fathers) — група амерыканскіх дзяржаўных дзеячаў, якія адыгралі ключавую ролю ў заснаванні і станаўленні амерыканскай дзяржаўнасці, у тым ліку ў заваяванні незалежнасці і стварэнні прынцыпаў новай палітычнай сістэмы. Некаторыя гісторыкі ўключаюць у іх лік прадстаўнікоў Трынаццаці брытанскіх калоній у Паўночнай Амерыцы, якія арганізавалі і правялі амерыканскую рэвалюцыю і стварылі ЗША ў якасці палітыкаў, юрыстаў, дзяржаўных дзеячаў, салдат, дыпламатаў ці проста радавых грамадзян.

У больш вузкім сэнсе абазначае дэпутатаў Другога Кантынентальнага кангрэса, якія падпісалі Дэкларацыю незалежнасці ЗША і Філадэльфійскі канвент, які стварыў Канстытуцыю ЗША. Да канца XIX стагоддзі яны згадваліся як "Заснавальнікі ЗША" або як "Бацькі ЗША".

Пры абмеркаванні духу амерыканскай канстытуцыі на любым узроўні (уключаючы і Вярхоўны суд) важным аргументам з'яўляецца меркаванне бацькоў-заснавальнікаў, выказанае імі ў лістах, публікацыях і іншых захаваных дакументах.

Гісторык Рычард Морыс у 1973 годзе вылучыў наступных сем ключавых Айцоў-заснавальнікаў: Джон Адамс, Бенджамін Франклін, Аляксандр Гамільтан, Джон Джэй, Томас Джэферсан, Джэймс Мэдысан і Джордж Вашынгтон. Трое з іх (Гамільтан, Мэдысан і Джэй) з'яўляюцца аўтарамі "Запісак Федэраліста" — 85 артыкулаў у падтрымку ратыфікацыі Канстытуцыі ЗША.

Сем галоўных бацькаў заснавальнікаў[правіць | правіць зыходнік]

Джордж Вашынгтон Першы прэзідэнт і галоўнакамандуючы амерыканскімі войскамі падчас Вайны за незалежнасць
Томас Джэферсан Аўтар Дэкларацыі незалежнасці Злучаных Штатаў і трэці прэзідэнт
Джон Адамс Другі прэзідэнт ЗША
Джэймс Мэдысан 4-ы прэзідэнт ЗША, распрацоўшчык Канстытуцыі ЗША
Аляксандр Гамільтан Лідэр партыі федэралістаў і выбітны канстытуцыйны юрыст і філосаф
Бенджамін Франклін Вучоны і палітык, адзін з ідэолагаў амерыканскай рэвалюцыі
Томас Пэйн Выдатны публіцыст, ідэолаг амерыканскай рэвалюцыі
Джон Джэй першы старшыня Вярхоўнага суда ЗША, дыпламат