Бацькі-пілігрымы

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
Роберт Вейр (Robert W. Weir). Бацькі-пілігрымы садзяцца на карабель. 1844 год.

Бацькі-пілігрымы (англ.: Pilgrim Fathers) — назва першых пасяленцаў, якія прыбылі для стварэння новай калоніі ў Паўночнай Амерыцы. Плімуцкая калонія (цяпер Плімут, штат Масачусэтс ), заснаваная ў 1620 годзе, стала першым англійскім паселішчам з пастаянным насельніцтвам і першым буйным паселішчам у Новай Англіі. Будучы глыбока рэлігійнымі людзьмі, пасяленцы Плімуцкай калоніі адрозніваліся пурытанскімі норавамі і прыхільнасцю да традыцый. Некаторыя з іх традыцый сталі неад'емнай часткай амерыканскай культуры; да ліку такіх адносіцца звычай святкаваць Дзень падзякі (упершыню адзначаўся пілігрымамі ў Новым Плімуце ў 1621 годзе). Гісторыя бацькоў-пілігрымаў, якія перасяліліся за акіян у пошуках рэлігійнай свабоды, стала цэнтральнай у гісторыі і культуры Злучаных Штатаў Амерыкі.