Бачная зорная велічыня

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Астэроід 65 Cybele і дзве зоркі, з названымi для іх бачнымі зорнымі велічынямі

Бачная зорная велічыня (m) — мера колераўспрымання нябеснага цела, як яго бачыць назіральнік на Зямлі, адкарэктаваная да значэння, якое яна мела б пры адсутнасці атмасферы. Чым ярчэй аб'ект, тым менш яго зорная велічыня. Як правіла, у якасці асновы для вызначэння велічыні выкарыстоўваюць бачны спектр (Vmag), але і іншыя вобласці спектру, такія як бліжняя інфрачырвоная вобласць ў J-дыяпазоне, таксама выкарыстоўваюцца. У бачнай частцы спектру Сірыус самая яркая зорка на начным небе, у той час як у інфрачырвоным J-дыяпазоне, самай яркай будзе Бетэльгейзе.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Бачныя
няўзброеным
вокам
Бачная
велічыня
Яркасць
адносна
Вегі
Колькасць зорак
ярчэй гэтай
бачнай велічыні[1]
Так −1.0 250% 1
0.0 100% 4
1.0 40% 15
2.0 16% 48
3.0 6.3% 171
4.0 2.5% 513
5.0 1.0% 1 602
6.0 0.40% 4 800
6.5 0.25% 9 096
Не 7.0 0.16% 14 000
8.0 0.063% 42 000
9.0 0.025% 121 000
10.0 0.010% 340 000

Шкала, якая выкарыстоўваецца цяпер для ўказання велічыні, бярэ свой пачатак у эліністычным спосабе раздзялення зорак, бачных няўзброеным вокам, па шасці велічынях. Яркія зоркі ў начным небе называліся зоркамі першай велічыні (m = 1), тады як самыя слабыя называліся шостай велічыні (m = 6) і былі на мяжы магчымасцяў зрокавага ўспрымання чалавека (без дапамогі тэлескопа). Сучасная сістэма больш не абмяжоўваецца шасцю велічынямі ці толькі бачным святлом, а яркія аб'екты маюць адмоўную велічыню.

Вылічэнне[правіць | правіць зыходнік]

Бачная зорная велічыня m, у групе x, можа быць вызначана як,

,

Прыклад: Сонца і Месяц

Бачная зорная велічыня Сонца -26,74 (больш яркая), а сярэдняя бачная зорная велічыня поўнага Месяца -12,74 (менш яркая).

Розніца ў зорнай велічыні:

Змяненне ў яркасці:

Сонца прыкладна ў 400 000 раз ярчэй поўнага месяца.

Зноскі

  1. Magnitude(недаступная спасылка). National Solar Observatory—Sacramento Peak. Архівавана з першакрыніцы 6 лютага 2008. Праверана 23 жніўня 2006.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]