Баявая ўскалось (часопіс)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
«Баявая ўскалось»
Тып літаратурны часопіс[d]
Выдавец Сяргей Хмара
Краіна Сцяг Германіі Заходняя Германія
Сцяг Канады Канада
Галоўны рэдактар Міхась Панькоў
Сяргей Хмара
Заснавана ліпень 1949 года
Спыненне публікацый 1981 год
Тэматыка беларуская літаратура
Мова беларуская
Галоўны офіс

«Баява́я Ўскало́сь» — беларускі літаратурны ілюстраваны часопіс, які выдаваў на эміграцыі Сяргей Хмара[1] як Ворган Літаратурнай Сустані «Баявая Ўскалось». Часопіс выказваўся за адзінства беларускай культуры, незалежна ад месца пражывання ейных творцаў, друкаваў творы беларускіх пісьменнікаў, якія жылі на эміграцыі, у БССР і на Беласточчыне, заходнебеларускую рэвалюцыйную паэзію, хроніку, кнігапіс і інш. Абапіраўся на ідэйную традыцыю Беларускай сялянска-работніцкай грамады.

Часопіс выдаваўся ў ліпені 1949 — лютым 1950 у Заходняй Германіі, у 1954—81 у Канадзе (Таронта) на беларускай мове.

У часопісе Сяргей Хмара часта друкаваў польскіх беларусаў: Віктара Шведа, Уладзіміра Гайдука, Сакрата Яновіча, Петруся Макаля, Алеся Барскага і іншых аўтараў[2]. З пісьменнікаў-эмігрантаў у часопісе сустракаліся: Анатоль Самотны[3], Міхась Кавыль[4], Язэп Таўпека[5], Васіль Вір[6] і іншыя.

Нумары[правіць | правіць зыходнік]

Усяго было выдадзена 18 нумароў, ніжэй паказаныя гады выпуску некаторых нумароў:

  • № 6 — 1962[7].
  • № 7 — 1962[2].
  • № 8 — 1969[4].
  • № 9 — 1970[4].
  • № 10 — 1970[4][8].
  • № 11 — 1971[4].
  • № 12 — 1972[4][9].
  • № 13 — 1973[10].
  • № 14 — 1974[8]
  • № 15 — 1976[11].
  • № 17 — 1977[12].
  • № 18 — 1981[1].

Рэдактары[правіць | правіць зыходнік]

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. 1,0 1,1 Барыс Баль. 25 гадоў таму не стала Сяргея Хмары (бел.)  // Беларускае Радыё Рацыя.
  2. 2,0 2,1 Сяргей Чыгрын. Беларуская Беласточчына. — Менск: Беларускі Кнігазбор, 2008.
  3. Сяргей Чыгрын. Беларуская Беласточчына. — Менск: Беларускі Кнігазбор, 2008.
  4. 4,0 4,1 4,2 4,3 4,4 4,5 Барыс Баль. Міхась Кавыль на старонках “Баявой Ускалосі” (бел.) .
  5. slounik.org: Таўпека Язэп
  6. slounik.org: Вір Васіль
  7. Bai͡avai͡a ŭskalosʹ — Bai͡avai͡a ŭskalosʹ — Google Books
  8. 8,0 8,1 Сяргей Чыгрын. Беларуская Беласточчына. — Менск: Беларускі Кнігазбор, 2008.
  9. Bai︠a︡vai︠a︡ ŭskalosʹ — Bai︠a︡vai︠a︡ ŭskalosʹ — Google Books
  10. 1 Alba Ruthenia — Saqa Sire: ЎЎЎ 2. Арэсція Воран-Крук. Пясьняр Аймяконьня Мікалай Варанецкі. Ч. 2. Койданава. «Кальвіна». 2019. (adzharaj-kut.blogspot.com)
  11. Bai︠a︡vai︠a︡ ŭskalosʹ — Bai︠a︡vai︠a︡ ŭskalosʹ — Google Books
  12. Bai͡avai͡a ŭskalosʹ — Bai͡avai͡a ŭskalosʹ — Google Books

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]