Баявыя дзеянні

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Баявыя дзеянні — арганізаванае ўжыванне сіл і сродкаў для выканання пастаўленых баявых задач часцямі, злучэннямі і аб'яднаннямі відаў Узброеных Сіл і родаў войскаў (сіл), гэта значыць вядзенне вайны на аператыўным, аператыўна-тактычным і тактычным узроўнях.

Вядзенне вайны на больш высокім, стратэгічным узроўні арганізацыі называецца ваеннымі дзеяннямі. Такім чынам, баявыя дзеянні ўваходзяць у ваенныя дзеянні ў якасці складовай часткі — напрыклад, калі фронт (група франтоў) вядзе ваенныя дзеянні ў форме стратэгічнай наступальнай аперацыі (ці паміж аперацыямі), арміі і карпусы, якія уваходзяць у склад фронту, вядуць баявыя дзеянні ў форме наступаў, рэйдаў і да т.п.

Разнавіднасцямі баявых дзеянняў з'яўляюцца баявыя дзеянні войскаў (сіл) проціпаветранай абароны (ППА), ваенна-паветраных сіл (ВПС), ваенна-марскога флоту (ВМФ) і да т.п.

Склад[правіць | правіць зыходнік]

Асноўныя віды:

Дапаможныя віды:

Характар[правіць | правіць зыходнік]

На сучасным этапе баявыя дзеянні характарызуюцца наступнымі рысамі:

  • рашучасць мэт;
  • вялікі прасторавы размах;
  • высокая манеўранасць;
  • дынамічнасць;

Якасць арганізацыі баявых дзеянняў разам з баявымі ўласцівасцямі ўзбраення і ваеннай тэхнікі вызначаюць эфектыўнасць баявых дзеянняў.

У пажарнай ахове[правіць | правіць зыходнік]

Баявыя дзеянні — прадугледжанае Статутам арганізаванае ўжыванне сіл і сродкаў пажарнай аховы для выканання асноўнай баявой задачы.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • А — Бюро военных комиссаров / [под общ. ред. А. А. Гречко] — М.: Военное издательство Министерства обороны СССР, 1976. — 637 с. — (Советская военная энциклопедия).;
  • Военный энциклопедический словарь (ВЭС), м, ВИ, 1984 г., 863 стр. с иллюстрациями (ил.), 30 листов (ил.)