Баявыя дзеянні ў Лаосе 1960-1970

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Грамадзянская вайна ў Лаосе
Асноўны канфлікт: Другая Індакітайская вайна
Дата 1960-1973 гг.
Месца Каралеўства Лаос
Вынік нічыя, В'енцьянскае пагадненне
Праціўнікі
{| style="background: #f9f9f9; width: 100%; text-align: left;" |
| width="50%" style="border-right: 1px dotted #aaa;" | Flag of Laos (1952-1975).svg Каралеўства Лаос
Сцяг ЗША ЗША,
Сцяг Тайланда Тайланд,
Flag of South Vietnam.svg Рэспубліка В'етнам | rowspan="1" width="50%" | Flag of Laos.svg Патэт Лаа
Flag of Vietnam.svg Дэмакратычная Рэспубліка В'етнам

пры падтрымцы
Flag of the Soviet Union.svg СССР
|}
 
Індакітайскія войны
Першая Індакітайская вайна
Д'енб'енфу
Другая Індакітайская вайна
В'етнамЛаосКамбоджа
Трэцяя Індакітайская вайна
Камбаджыйска-в'етнамскаяКітайска-в'етнамская

Баявыя дзеянні ў Лаосе 1962—1975, частка барацьбы за незалежнасць краін Індакітайскага паўвострава ў 1960—1975.

З канца XIX стагоддзя Лаос быў уключаны ў Французскі Індакітай, з 1930-х - у сферы японскіх інтарэсаў, у Другую сусветную вайну акупіраваны Японіяй. Пад канец вайны ўзнік антыкаланіяльны рух Лао Ісара (Вызваленне Лаоса) на чале з прынцамі Суфанувонгам (Суванавонгам) і Сувана Фумам.

Пасля капітуляцыі Японіі Лао Ісара падняло паўстанне супраць французскага панавання і абвясціла незалежнасць краіны пад назвай Патэт-Лао (Краіна Лао). Францыя разбіла армію Патэт-Лао і да 1953 захоўвала сваю ўладу над Лаосам. 22 кастрычніка 1953 Лаос атрымлівае незалежнасць, у 1954 абвяшчаецца нейтральным каралеўствам.

Важную ролю ў вызваленні Лаоса адыграў створаны 11 сакавіка 1951 Адзіны фронт супраціўлення народаў Лаоса, В'етнама і Камбоджы. Па запрашэнню кіраўнікоў лаоскага вызваленчага руху ў Лаос прыбылі в'етнамскія добраахвотнікі. Сумеснымі намаганнямі краіны Індакітая дабіліся ад Францыі прызнання іх незалежнасці.

У канцы 1950-х у Лаосе пачынаецца грамадзянская вайна, выкліканая спробамі правых сіл захапіць уладу. 7 кастрычніка 1960 кааліцыйны ўрад Сувана Фумы ўстанаўлівае дыпламатычныя адносіны з СССР і атрымлівае ад Савецкага Саюза, В'етнама, іншых сацыялістычных краін ваенную і эканамічную дапамогу.

У наступныя два гады войска Патэт-Лао з удзелам в'етнамскіх салдат займае 2/3 тэрыторыі краіны. У 1964 ЗША пачынаюць неаб'яўленыя ваенныя дзеянні ў Лаосе (так званую «Сакрэтную вайну») з мэтай разбіць Адзіны фронт трох краін Індакітая, знішчыць базы Дэмакратычнай Рэспублікі В'етнам, створаныя на тэрыторыі Лаоса для аперацый у Паўднёвым В'етнаме. Амерыканская дапамога пастаўлялася па лініі амерыканскага агенцтва міжнароднага развіцця з тэрыторыі Тайланда, амерыканскія афіцэры непасрэдна кіравалі лаоскай каралеўскай арміяй, авіяцыя ЗША вяла бамбардзіроўкі Лаоса.

СССР актывізаваў ваенную дапамогу Лаосу, павялічвае пастаўкі ўзбраенняў, баявой тэхнікі і ваенных матэрыялаў. З 1960 па 1970 там працуе 113 савецкіх саветнікаў і інструктараў. Савецкая авіяцыя ажыццяўляла перавозкі грузаў у інтарэсах арміі Патэт-Лао (у 1961 адзін ваенна-транспартны самалёт быў збіты, загінулі пяць лётчыкаў).

21 лютага 1973 суб'ектамі грамадзянскай вайны падпісана пагадненне аб аднаўленні міру і дасягненні нацыянальнай згоды ў Лаосе. 29 лістапада 1975 кароль Лаоса адрокся ад прастола. 2 снежня 1975 абвешчана Лаоская Народна-Дэмакратычная Рэспубліка.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Kenneth Conboy. The War in Laos 1960–75. — Osprey Publishing/Men-at-Arms, выпуск № 217, 1998.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]