З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Баярышніца |
|
Навуковая класіфікацыя |
---|
|
Міжнародная навуковая назва |
---|
Aporia crataegi Linnaeus, 1758
|
Сінонімы |
---|
|
Падвіды |
---|
- A. c. adherbal
- A. c. augusta
- A. c. augustrior
- A. c. banghaasi
- A. c. basania
- A. c. colona
- A. c. crataegi
- A. c. fert
- A. c. hyalina
- A. c. iranica
- A. c. karavaievi
- A. c. mauretanica
- A. c. meinhardi
- A. c. pellucida
- A. c. pseudohippia
- A. c. rotunda
- A. c. rutae
- A. c. sachalinensis
- A. c. shugnana
- A. c. tianschanica
- A. c. transitoria
|
|
Бая́рышніца (Aporia crataegi) — матыль сямейства бялянак.
Крылы (размах 50—60 мм) белыя з чорнымі жылкамі. Вусені (даўжыня да 45 мм) буравата-шэрыя.
Пашырана ва ўмераных, часткова паўночных паясах Еўропы і Азіі, у Паўночнай Амерыцы. На Беларусі жыве ў лясах, садах, парках, часта шкодзіць ім.
Лёт у маі—чэрвені. Вусені паяўляюцца ў ліпені, аб'ядаюць лісце пладовых дрэў, зімуюць у коканах, вясною выядаюць пупышкі, лісце, бутоны і кветкі дрэў.
Меры барацьбы: збор і спальванне зімовых гнёздаў, апрыскванне дрэў інсектыцыдамі.
- Баярышніца // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5 т. Т. 1. — Мн.: БелСЭ, 1983.