Баі за Ілавайск
Баі за Ілавайск | |||
---|---|---|---|
Асноўны канфлікт: Прарасійскія выступленні ва Украіне | |||
![]() Згарэлы аўтамабіль у Ілавайску | |||
Дата | 10 жніўня — 3 верасня 2014 года[1] | ||
Месца |
![]() |
||
Вынік | перамога сіл ДНР[11] | ||
Праціўнікі | |||
|
|||
Камандуючыя | |||
|
|||
Сілы бакоў | |||
|
|||
Страты | |||
|
|||
![]() |
Баі пад Ілавайскам — эпізод узброенага канфлікту на ўсходзе Украіны у другой палове жніўня 2014 года, у ходзе якога разгарнуліся жорсткія баявыя дзеянні паміж украінскімі ўзброенымі сіламі і падраздзяленнямі МУС з аднаго боку, і ўзброенымі фарміраваннямі ДНР[23] — з другога. Характар баёў вызначаны стратэгічным становішчам Ілавайска, размяшчанага за 25 км на ўсход ад Данецка — пераход Ілавайска пад кантроль украінскіх узброеных сіл дазволіў бы завяршыць блакаванне сепаратыстаў у Данецку.
Ударныя групы ўкраінскіх добраахвотніцкіх і тэрытарыяльных батальёнаў пры падтрымцы армейскай бронетэхнікі і артылерыі ўвайшлі ў Ілавайск 18 жніўня. Яны здолелі ўзяць пад кантроль большую частку горада. Ноччу з 24 на 25 жніўня сітуацыя радыкальна змянілася. З поўдня, у тыл праз расійска-ўкраінскую мяжу ўвайшлі бронекалоны расійскіх войск[24]. Пазіцыі пад Ілавайскам абстралялі з мінамётаў і танкаў. Праз дэзертырства пад ціскам праціўніка дэмаралізаваных украінскіх часцей ужо 28 жніўня падраздзяленні ў Ілавайску апынуліся ў акружэнні.
Ноччу 29 жніўня расійскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін звярнуўся да баевікоў з заклікам адкрыць калідор для акружаных украінскіх вайскоўцаў. Сепаратысты пасля заявілі, што гатовыя прапусціць байцоў без зброі і тэхнікі. 30 жніўня а 10:00 украінскія ваенныя арганізаванымі калонамі пачалі рух з горада, аднак калоны расстралялі, нанесшы вялізныя страты ўкраінскім батальёнам. Паводле афіцыйных дадзеных загінула 366 украінскіх вайскоўцаў, сотні байцоў былі паранены і захоплены ў палон, 158 чалавек лічацца зніклымі без вестак[25].
Паводле ГПУ галоўным вінаватым Ілавайскай трагедыі з’яўляецца ваеннае камандаванне Расіі. Генпракуратура Украіны паведаміла, што матэрыялы расследавання ваенных злачынстваў падчас падзеяў у Ілавайску перададзеныя ў офіс Міжнароднага крымінальнага суда ў Гаазе. Сярод іншых фактараў трагедыі — дэзертырства, разлад арміі падчас кіравання прэзідэнта Віктара Януковіча і асобныя памылкі ўкраінскага ваеннага кіраўніцтва[26].
Пасля цяжкай паразы пад Ілавайскам украінскія ўлады заключылі Мінскае пагадненне ў рамках кантактнай групы Украіна-Расія-АБСЕ з прыцягненнем прадстаўнікоў сепаратыстаў.
Зноскі
- ↑ Ополченцы окончательно взяли под контроль Иловайск и его окрестности // Первый канал, 3 сентября 2014 года
- ↑ Ukraine Suffers Harsh Defeat in Eastern Town , The Wall Street Journal (2 September 2014). Праверана 3 верасня 2014.
- ↑ Ukraine: A Catastrophic Defeat
- ↑ Pro-Russia rebels confident after making gains , The Washington Post (30 August 2014). Праверана 3 верасня 2014.
- ↑ Battle-hit Ukraine village picks up the pieces , The Washington Post (1 September 2014).
- ↑ Russian soldier: 'You're better clueless because the truth is horrible' , The Guardian (3 September 2014). Праверана 3 верасня 2014.
- ↑ Ukraine: A Catastrophic Defeat
- ↑ Pro-Russia rebels confident after making gains , The Washington Post (30 August 2014). Праверана 3 верасня 2014.
- ↑ [1], Радіо «Свобода»
- ↑ Ukraine Suffers Harsh Defeat in Eastern Town , The Wall Street Journal (2 September 2014). Праверана 3 верасня 2014.
- ↑ Гл. [2][3][4][5][6][7][8][9][10]
- ↑ 12,0 12,1 Комбат "Донбасса": Иловайск зачистили бы 19 августа, но на штурм отправили всего 340 бойцов
- ↑ Погиб комбат "Херсона" Руслан Сторчеус
- ↑ 14,0 14,1 14,2 14,3 14,4 Нацгвардия Украины заявила о взятии Иловайска
- ↑ 15,00 15,01 15,02 15,03 15,04 15,05 15,06 15,07 15,08 15,09 15,10 15,11 15,12 15,13 Подвиг і трагедія Іловайська — ZN,UA, 5 вересня 2014
- ↑ Ополченцы удерживают свои позиции на подступах к Мариуполю// Первый канал,
- ↑ Прокуратура Украины объявила о гибели не менее 200 военных под Иловайском и начала допросы высшего руководства армии
- ↑ Подвиг і трагедія Іловайська
- ↑ Семенченко: Под Иловайском погибло больше тысячи украинских военных - Новости Днепропетровска - Комбат рассказал о потерях в "Иловайском котле" | СЕГОДНЯ
- ↑ Геращенко: В боях за Иловайск погибли 19 украинских силовиков, 46 - ранены // УНИАН
- ↑ ВОЕННОСЛУЖАЩИЕ УКРАИНСКОЙ АРМИИ СООБЩИЛИ О СДАЧЕ В ПЛЕН 200 ЧЕЛОВЕК БАТАЛЬОНА «ДОНБАСС» // Телеканал Дождь
- ↑ Силами АТО под Иловайск уничтожено более пятидесяти боевиков
- ↑ Українська влада уточнює кількість вбитих під Іловайськом
- ↑ Війна-2014: Найбільші героїчні перемоги і трагічні поразки — еспресо tv
- ↑ novayagazeta.ru
- ↑ svaboda.org