Баі за Джурф аль-Сахар (2014)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Баі за Джурф аль-Сахар
Асноўны канфлікт: Грамадзянская вайна ў Іраку
Дата 24—26 кастрычніка 2014
Месца Джурф аль-Сахар, Ірак
Вынік перамога Ірака і саюзнікаў
Праціўнікі
 Ірак
Сілы народнай мабілізацыі
замежная падтрымка:
 Іран[1]
Хезбала[2]
ІДІЛ
замежная падтрымка:
Саудаўская Аравія Добраахвотнікі з Саудаўскай Аравіі[3][4]
Сцяг Чачні Добраахвотнікі з Чачні[3][4]
Сірыя Добраахвотнікі з Сірыі[3][4]
Камандуючыя
Хадзі аль-Амеры
Іран Касем Сулеймані
Іран+ Хамід Такві
невядома
Сілы бакоў
7 000 байцоў[5] невядома
Страты
невядома 498 забітых

Баі за Джурф аль-Сахар — двухдзённая ваенная аперацыя іракскіх урадавых войскаў, падтрыманых апалчэннямі і замежнымі саюзнікамі, па адваяванні стратэгічнага горада Джурф аль-Сахар блізу Багдаду. Кампанія была ў асноўным накіравана на тое, каб перашкодзіць баевікам ІДІЛ дабрацца да святых гарадоў Кербела і Эн-Наджаф, дзе тая пагражала здзейсніць напады на шыіцкіх паломнікаў, якія адзначалі Дзень Ашура[6][7].

Прадмовы[правіць | правіць зыходнік]

Джурф аль-Сахар — стратэгічны горад у 50 кіламетрах на поўдзень ад іракскай сталіцы. Размешчаны ў рэгіёне, дзе пераважаюць суніты.

У 2014 годзе Джурф аль-Сахар быў захоплены тэрарыстычнай арганізацыяй «Ісламская дзяржава».

Горад размешчаны на дарозе, па якой звычайна ходзяць мільёны паломнікаў-шыітаў, якія натоўпамі накіроўваюцца ў святы шыіцкі горад Кербела ў дзень Ашура ў святы месяц Мухарам, каб ушанаваць памяць ўнука Мухамеда, імама Хусейна — адной з самых шанаваных фігур у шыіцкім ісламе. Чакалася, што Ісламская дзяржава, якая лічыць шыітаў адступнікамі, паспрабуе атакаваць паломнікаў[8].

Па словах іракскіх сілавікоў, Джурф аль-Сахар уяўляў асаблівую небяспеку для Кербелы, і ачыстка гэтага раёна з’яўлялася ключавым прыярытэтам перад святам Ашура[1].

Пяць выбухаў аўтамабіляў у святым горадзе Кербела за тыдзень перад аперацыяй, узмацнілі яе тэрміновасць[1].

Аперацыя[правіць | правіць зыходнік]

24 кастрычніка 2014 іракскія ўрадавыя войскі, падтрымліванныя Іранам і апалчэнцамі, пачынаюць наступленне ў бок горада[1][9].

Камандзір «Бадры» Хадзі аль-Амеры сцвярджаў, што кіраваў аперацыяй у тандэме з новым міністрам унутраных спраў краіны, які з’яўляўся членам яго партыі. Неправераныя фатаграфіі, распаўсюджаныя ў Інтэрнэце, паказалі аль-Амеры з Касемам Склеймані, камандуючым элітнымі сіламі Ірана «Кодс». Яны разам садзейнічалі іракскай арміі ў яе аперацыі. Супрацоўнікі службы бяспекі і байцы апалчэння таксама сцвярджалі, што Сулеймані прысутнічаў на поле бою[1]. Былі выказаны меркаванні аб прысутнасці іранскіх войскаў у аперацыі. Па словах камандзіра шыіцкай групоўкі «Катаіб Хезбала», іранскіх сіл там не было, «але калі і была прысутнасць якіх-небудзь асоб, то ўсё гэта было афіцыйна ўзгоднена». Адзін з камандзіраў заявіў, што Сулеймані нібыта сам планаваў гэтую аперацыю яшчэ тры месяцы таму.

Па даных іракскіх сілавікоў, у ходзе аперацыі былі забіты 498 баевікоў ІДІЛ. 35 з іх былі выхадцамі з Саудаўскай Аравіі, 30 — з Чачні і 24 —з Сірыі. 60 з іх былі снайперамі або звычайнымі баевікамі, а 29 — тэрарыстамі-смяротнікамі[3][4].

29 кастрычніка ўрад прыняў пастанову закрыць увесь Джурф аль-Сахар для бежанцаў-вяртанцаў на 8 месяцаў, каб прыбраць шматлікія самаробныя выбухоўкі і ачысціць дамы ад бомбаў, закладзеных ІД[10]. Каля 100 выбуховак, пакінутых паўстанцамі, калі яны адыходзілі з раёна Джурф Аль-Сахар, былі абясшкоджаны і падарваны іракскімі войскамі[1][11].

Пасля вызвалення правінцыйны савет абвясціў, што назва Джурф аль-Сахар, што азначае «скалісты бераг», будзе зменена на Джурф аль-Наср, «бераг перамогі»[12].

Рэакцыя[правіць | правіць зыходнік]

  • Ірак: Пасля вызвалення горада прэм’ер-міністр Хайдэр аль-Абадзі пахваліў іракскія «гераічныя сілы» за нанясенне «смяротнага ўдару» па Ісламскай дзяржаве[13].
  • Іран: Намеснік міністра замежных спраў па афра-арабскіх справах Хасейн Амірабдалахян павіншаваў «іракскі ўрад і народ з вызваленнем раёна Джурф аль-Сахара»[14].

Дакументальны фільм[правіць | правіць зыходнік]

5 сакавіка 2015 года іранскі тэлеканал IRIB 1 трансляваў дакументальны фільм пад назвай «Джурф аль-Сахар» (перс.: جرف الصخر), зняты рэжысёрамі Мартэзай Шаабані і Мастафой Сейфі падчас аперацыі «Ашура». Фільм прысвечаны ўдзелу Ірана і шыіцкага апалчэння ў бітве за горад[15][16].

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. а б в г д е Iraqi forces press to secure Shiite south ahead of Ashura religious commemorations Washington Post
  2. Iran general said to mastermind Iraq ground war(недаступная спасылка). The Big Story. Архівавана з першакрыніцы 10 кастрычніка 2017. Праверана 7 November 2014.
  3. а б в г 498 ISIS terrorists killed in Jurf al-Sakhar military operation. Iraq news, the latest Iraq news.
  4. а б в г Iraqi Forces Kill about 500 ISIL Terrorists in Jurf Al-Sakhar(недаступная спасылка) (26 кастрычніка 2014). Архівавана з першакрыніцы 1 лістапада 2014. Праверана 9 лістапада 2020.
  5. Mysterious Iranian general fights ISIS in Iraq (5 лістапада 2014).
  6. URGENT: Iraqi Army forces take control over Jurf Al-Sakhar and Alroieih, Babylon (25 кастрычніка 2014).
  7. Archived copy. Архівавана з першакрыніцы 25 кастрычніка 2014. Праверана 14 лютага 2015. Accessed on 25-10-2014
  8. Iraq soldiers retake Jurf al-Sakhar, town held by ISIS (26 кастрычніка 2014).
  9. http://en.alforatnews.com/modules/news/article.php?storyid=12454 Архівавана 10 чэрвеня 2019 года. Accessed on 25-10-2014
  10. Archived copy. Архівавана з першакрыніцы 30 кастрычніка 2014. Праверана 31 студзеня 2017. Accessed on 30-10-2014
  11. Iraqi army recaptures Jurf al-Sakhar and defuses more than 100 IEDs. Праверана 7 November 2014.
  12. Iraqi soldiers set up first Husseini procession in Jurf al-Sakhar. Праверана 7 November 2014.
  13. Iraqi forces press to secure Shiite south ahead of Ashura religious commemorations. Washington Post.
  14. Iran congratulates Iraq for liberation of Jurf Al Sakhar region.
  15. http://www.mehrnews.com/news/2421919/مستند-آزادسازی-جرف-الصخر-به-پخش-می-رسد-تصاویری-از-مبارزه-با
  16. Archived copy. Архівавана з першакрыніцы 7 сакавіка 2015. Праверана 5 сакавіка 2015.