Баі за Кіеў (2022)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
Баі за Кіеў
Асноўны канфлікт: Уварванне Расіі ва Украіну (2022)
Battle of Kyiv (2022).svg
Дата 25 лютага2 красавіка 2022
Месца Кіеў, Украіна
Вынік адступленне расійскіх войск
Праціўнікі
Сцяг Украіны Украіна Сцяг Расіі Расія
Сілы бакоў
Commons-logo.svg Аўдыё, фота, відэа на Вікісховішчы

Баі за Кіеў — узброеныя сутыкнення паміж Узброенымі Сіламі Украіны з аднаго боку і Узброенымі Сіламі Расійскай Федэрацыі з другога боку за кантроль над Кіевам. Баі скончыліся фактычнай перамогай Украіны і адводам расійскіх войскаў з Кіева і Кіеўскай вобласці.

Ход баявых дзеянняў[правіць | правіць зыходнік]

Дом № 6А на праспекце Валерыя Лабаноўскага ў Кіеве пасля абстрэлу раніцай 26 лютага.

Баі ў Кіеве пачаліся 25 лютага з пранікнення расійскай дыверсійна-разведвальнай групы ў Абалонскі раён[1]. 26 лютага ў жылы дом на праспекце Лабаноўскага трапіла ракета.

1 сакавіка расійскія войскі нанеслі два ракетныя ўдары па кіеўскай тэлевежы. Пасля ўдару, па заяве выдання Kyiv Independent, украінскія каналы спынілі вяшчанне. У выніку абстрэлу загінула 5 чалавек[2].

Па дадзеных брытанскай разведкі, расійскі наступ на Кіеў за першыя дні сакавіка з-за лагістычных складанасцяў не меў поспехаў[3]. 29 сакавіка міністр абароны РФ Сяргей Шайгу заявіў, што расійскае войска можа спыніць баявыя дзеянні ў кірунку Кіева і іншых гарадоў, засяродзіўшыся на Данбасе[4]. 30 сакавіка афіцыйны прадстаўнік Міністэрства абароны РФ Ігар Канашэнкаў заявіў, расійскае войска выканала свае задачы на кіеўскім і чарнігаўскім кірунках і вядзе планавую перагрупоўку войскаў[5]. Ужо 2 красавіка Міністэрства абароны Украіны паведаміла аб тым, што Кіеўская вобласць цалкам адваяваная ад расійскіх войскаў[6].

Зноскі