Перайсці да зместу

Баі за Пальмавы гай

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Баі за Пальмавы гай
Асноўны канфлікт: Іракская вайна
Дата 10—13 верасня 2010
Месца Пальмавы гай, Худайды, Дыяла
Вынік Стратэгічная перамога амерыкана-іракскіх сіл, тактычная перамога паўстанцаў
Праціўнікі
 Ірак
 ЗША
Ірак Іракскія паўстанцы
Сілы бакоў
больш за 200 байцоў 15—25 паўстанцаў
Страты
5 забітых, 15 параненых няма

Баі за Пальмавы гай — сутыкненні, якія адбыліся падчас Іракскай вайны ў Худайды, правінцыя Дыяла. Баі ішлі ў раёне гарадскога саду Пальмавы гай (англ.: Palm Grove). Гэта было апошняе буйное сутыкненне канфлікту з удзелам амерыканскіх войскаў.

Баявыя дзеянні пачаліся, калі атрады другой брыгады кансультавання і дапамогі і 512-й ваеннай паліцэйскай роты арміі ЗША падтрымалі іракскіх вайскоўцаў і паліцыянтаў у пошукавай аперацыі супраць групы з 15—25 паўстанцаў, якія ўстанаўлівалі СВП на дарогах, дзе праязджалі калоны мясцовых сілавікоў і кааліцыі.

У ходзе аперацыі былі задзейнічаны ўдарныя верталёты Apache і знішчальнікі F-16 ВПС ЗША. Самалёты скінулі дзве 500-фунтавыя бомбы, але без асаблівага эфекту. Пасля трохдзённых сутыкненняў паўстанцам удалося сысці, не нясучы ніякіх страт, у той час як да 33 супрацоўнікаў іракскіх сілаў бяспекі былі забіты або паранены, а два амерыканскіх вайскоўца атрымалі раненні.

Гэтыя падзеі паказалі, што без удзелу замежных войскаў іракскія сілавікі не вельмі здольны забяспечваць правапарадак і змагацца з супрацівам. Адзін іракскі лейтэнант, што ўдзельнічаў у аперацыі ў Пальмавым гаі, пазней сказаў, што калі б не амерыканская авіяцыя і артылерыя, то мясцовыя сілы нават бы і не адважыліся зачысціць сад.