Баі за Хамеру (2020)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Баі за Хамеру
Асноўны канфлікт: Тыграйскі канфлікт
Дата 911 лістапада 2020
Месца Хамера, Тыграй, Эфіопія
Вынік перамога УС Эфіопіі
Праціўнікі
Эфіопія Узброеныя сілы Эфіопіі
Эрытрэя Узброеныя сілы Эрытрэі
Tigray People's Liberation Front ህዝባዊ ወያነ ሓርነት ትግራይ TPLF.jpg Народны фронт вызвалення Тыграя:
  • • Мясцовае апалчэнне
  • • Спецназ
Камандуючыя
Эфіопія Абій Ахмед Алі Flag of the Tigray Region.svg Дэбрэцыан Гебрэмікаэль
Сілы бакоў
невядома ~400 чалавек[1]
Страты
па меньшей меры 1 забіты і 6 параненых[1] невядомая колькасць забітых, некалькі параненых[1]
Агульныя страты
46 мірных грамадзян загінулі і 200 параненых[1]

Баі за Хамеру — эпізод ваеннага канфлікту ў Тыграі.

Бітва[правіць | правіць зыходнік]

9 лістапада з горада былі выведзены сілы спецыяльныэ аперацый НФВТ, пакінуўшы Хамеру выключна на апалчэнне. Войскі перакінулі на іншыя праблемныя ўчасткі фронту. Ніякіх значных абарончых сістэм не было створана, і большасць сіл паўстанцаў былі размешчаны ўздоўж ракі Тэкезэ, маючы пры сябе Аўтаматы Калашнікава, кулямёты і некаторую колькасць снайперскіх вінтовак[1].

Неўзабаве ў лагеры Хеліган ля эрытрэйскай мяжы пачалася першая перастрэлка, дзе на мосце праз Тэкезэ быў забіты адзін баец УС Эфіопіі. Яшчэ два вайскоўца атрымалі раненні[1]. Пасля з Хелігана пачаўся артылерыйскі агонь. У выніку абстрэлаў загінулі і былі параненыя мірныя жыхары, а таксама пашкоджаны розныя збудаванні. Паводле звестак лекараў бальніцы Кахсай Абера, было паранена каля 200 мірных жыхароў і 46 чалавек загінулі. Многія лекары беглі ў суседнія гарады ці Судан[1]. Некаторыя медсупрацоўнікі перавезлі каля 50 параненых у бяспечны Адэбай[2]. Снарады патрапілі і ў ваенныя мэты, такія як закінутая турма, якая ператварылася ў ваенны лагер спецназа НФВТ[1]. Абстрэлы працягвалася да вечара і аднавілася раніцай наступнага дня[1].

10 лістапада федэральныя войскі захапілі аэрапорт Хамера[3]. У той жа дзень мясцовыя апалчэнцы адкрылі кулямётны агонь па салдатах, якія перасякалі мост Тэкезэ з Эрытрэі ў Эфіопію. Да гэтага часу спецназ паўстанцаў ужо вярнуўся ў горад, абстраляўшы з цяжкага ўзбраення эрытрэйскую тэрыторыю, але потом зноў пакінуў Хамеру і рушыў на цэнтральны Тыграй[1].

Каментуючы бітву за горад, прэзідэнт рэгіёну Тыграй Дэбрэцыан Гебрэмікаэль заявіў, што ў баявых дзеяннях на баку ўрада ўдзельнічае эрытрэйская армія. Аднак урад Эрытрэі адмаўляў свой удзел у вайне[4][3].

11 лістапада мясцовыя апалчэнцы цалкам страцілі кантроль над Хамерай[1][5].

Наступствы[правіць | правіць зыходнік]

Пасля захопу горада тут адбыліся масавыя забойствы мірных жыхароў. Бежанцы, што далі інтэрв’ю Daily Telegraph, прыпісвалі адказнасць за разню амхарскім апалчэнцам, у тым ліку байцам Фано[6][7] і ўрадавай арміі[8]. Уцекачы заявілі, што на іх напалі жыхары суседняга рэгіёну Амхара, якія аб’ядналіся з федэральнымі войскамі, забіваючы тых, хто спрабаваў уцячы з краіны. Зэнебэ, этнічны тыграец, што стаў відавочцам разні, нават параўнаў тое, што адбылося з генацыдам. Гідзі, таксама сведак, распавядаў як ваенныя спынілі таксі, збілі кіроўцы і двух пасажыраў. Па паведамленні іншага сведкі, забойствы адбываліся як пры дапамозе агнястрэльнай, так і пры дапамозе халоднай зброі[7]. 54-гадовы бежанец, з якім гутарыў The Guardian, Гуш Тэла заявіў, што яго збілі федэральныя сілы бяспекі. Ён заявіў, што лаялісты перадалі яго моладзевай групоўцы з Фано, якая вызваліла яго. Іншыя ўцекачы паказалі раны, якія яны прыпісваюць байцам Фано[8]. Жыхар Хамеры Мелес, апытаны газетай The New York Times у лагеры для бежанцаў, заявіў, што амахарскія апалчэнцы нават адрэзалі галовы[9].

29 лістапада Эфіопская вяшчальная карпарацыя заявіла, што недалёка ад аэрапорта Хамера было знойдзена 70 пахавальных ям, якія змяшчаюць целы. У тэлерэпартажы ананімны ваенны чыноўнік прыпісаў забойствы НФВТ[10].

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]