Перайсці да зместу

Баі за Эль-Фашыр (2023—2025)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Баі за Эль-Фашыр
Асноўны канфлікт: Канфлікт у Судане (з 2023)
     Пад кантролем прыхільнікаў Бурхана.
     Пад кантролем прыхільнікаў Дагала.
     Пад кантролем прыхільнікаў аль-Фока.

     Пад кантролем прыхільнікаў Бурхана.      Пад кантролем прыхільнікаў Дагала.

     Пад кантролем прыхільнікаў аль-Фока.
Дата 1-ы этап: з 15 па 20 красавіка 2023
2-і этап: з 12 па 29 мая 2023
2-і этап: з 18 жніўня 2023 па 28 кастрычніка 2025
Месца г. Эль-Фашыр  (ар.), Дарфур, Судан
Вынік перамога САП
Праціўнікі
Узброеныя сілы Судана Сілы аператыўнай падтрымкі
Аб’яднаныя сілы абароны Дарфура Вызваленчы рух Судана
Камандуючыя
Німір Махамед Абдэльрахман[1] Геда Хамдан Ахмед
Алі Якуб Джыбрыль †[2]
Міні Мінаві[3] Аль-Садыг Аль-Фока[4]

Баі за Эль-Фашыр — эпізод канфлікту паміж прыхільнікамі суданскіх генералаў Абдэля аль-Бурхана і Махамеда Дагала, звязаны з барацьбой за горад Эль-Фашыр  (ар.), адміністрацыйны цэнтр правінцыі Паўночны Дарфур  (ар.).

Кампанія 2023 года

[правіць | правіць зыходнік]

Красавіцкія баі

[правіць | правіць зыходнік]

Сутыкненні ў Эль-Фашыры, як і ў многіх іншых гарадах Судана, пачаліся 15 красавіка[5]. На наступны дзень САП заявілі, што захапілі аэрапорт і некалькі ваенных аб’ектаў.

Станам на 17-га чысла байцы Дагала кантралявалі лагер бежанцаў Эль-Манхал і раён Эль-Габа, у той час як іх праціўнікі ўмацаваліся ля штаба Галоўнага камандавання[6].

20 красавіка бакі дамовіліся аб трохдзённым спыненні агню[7][8], паводле якіх САП утрымлівалі пазіцыі на захад ад горада, а УСС — на ўсход. Цэнтр Эль-Фашыра стаў дэмілітарызаванай зонай, дзе бяспеку падтрымлівала паліцыя. Штаб-кватэры міжнародных арганізацый перададзены апазіцыйным паўстанцкім рухам[7]. 23 красавіка перамір’е было падоўжана на нявызначаны тэрмін[9].

24 красавіка адбыліся невялікія сутыкненні на поўначы Эль-Фашыра[10].

На 16 красавіка сутыкненняў было паранена 27 чалавек[11]. Да 17-га чысла, паводле арганізацыі «Урачы без межаў», агульная лічба пацярпелых павялічылася да 136[12]. Станам на 21 красавіка паведамлялася пра 44 забітых і 279 параненых[13][14]. Сярод загінулых — грамадзянін Індыі[15][16]. Паводле Міністэрства аховы здароўя Паўночнага Дарфура, на 28-га ў выніку сутыкненняў забіта 62 мірных жыхара (з іх 4 загінулі падчас рабаванняў 24-га[17]), у тым ліку 13 дзяцей, былі забіты, а больш за 282 атрымалі раненні[16]. У выніку абстрэлу 29 мая трое мірных жыхароў загінулі і 27 атрымалі раненні[18].

Да 17 красавіка бальніцы ў горадзе апынуліся перапоўненымі пацярпелымі, і большасць пацыентаў пераводзілі ў паліцэйскі шпіталь. Электрычнасць па ўсім Эль-Фашыры была адключана, а галоўны рынак і жывёлагадоўчы рынак знішчаны[6]. Аэрапорт таксама прыпыніў дзейнасць[12]. У горадзе разрабавалі некалькі бальніц, у тым ліку дзіцячую[13], у той час як лагер бежанцаў Абу-Шук, у якім пражывала больш за 100 000 перамешчаных асоб, да канца красавіка спалены дашчэнту[19].

Наступныя падзеі

[правіць | правіць зыходнік]

12 мая перамір’е было парушана, і баі аднавіліся[9]. Сілы Дагала захапілі некалькі кварталаў[9].

Сутыкненні зноў успыхнулі 22-га. У той дзень адбыліся абстрэлы ўсходніх кварталаў, падкантрольных УСС[20]. Потым на некаторы час баі сціхлі[21], але 25 мая аднавіліся[21]. Да 29-га некалькі раёнаў горада былі разбураны або спалены. Разбураны таксама некалькі будынкаў універсітэта Эль-Фашыра[22]. Да 1 чэрвеня атрады Дагала пакінулі шэраг раёнаў ва ўсходніх кварталах, але па-ранейшаму кантралявалі большую іх частку[23].

Амаль увесь чэрвень у горадзе сітуацыя заставалася спакойнай, хоць з абодвух бакоў сюды падцягваліся падмацаванні[24].

18[25]—19[4] жніўня адбыліся новыя сутыкненні. Баі вяліся паміж САП і ВРС аль-Фока[4]. 23 жніўня чацвёра паўстанцаў паранены ў сутычцы з паліцыяй[26].

9 верасня падчас сутычак загінулі 30 чалавек[27].

26 кастрычніка САП разгарнулі атаку на штаб 6-й пяхотнай дывізіі[28]. Да 8 лістапада баі зноў прыпыніліся[29]. 27 лістапада групоўкі АСАД дасягнулі пагаднення з баевікамі аль-Нура аб абароне грамадзянскага насельніцтва ў Эль-Фашыры ад нападаў САП[30]. У канцы кастрычніка падчас баёў загінулі 10 чалавек[31]. 2 лістапада ў горадзе забіты мірны жыхар[32]. 6 лістапада маёр Бабакір Муса, палявы камандзір ВРС Міні Мінаві (частка Аб’яднаных сіл абароны Дарфура), быў забіты атрадам САП пад Эль-Фашырам[33].

Кампанія 2024 года

[правіць | правіць зыходнік]

25 сакавіка 2024 года дзевяць чалавек загінулі пры ўрадавых бамбардзіроўках Эль-Фашыра[34].

13 ўспыхнулі баі паміж варагуючымі фракцыямі ВРС[35]. Войскі Дагала разгарнулі тым часам наступальную аперацыю[36]. 12 мая стала вядома, што прынамсі 27 чалавек былі забітыя ў выніку двухдзённых сутыкненняў у горадзе[37]. 19 мая дзевяць чалавек атрымалі раненні ў выніку абстрэлу САП жаночай бальніцы[38]. 24 мая загінулі прынамсі 22 чалавекі[39]. У ходзе баёў 1—2 чэрвеня загінулі дваццаць тры чалавекі. САП паведамлялі, што ўзялі раён Аль-Вахда[40][41].

4 чэрвеня па меншай меры 85 мірных жыхароў былі забітыя і больш за 110 атрымалі раненні ў ходзе сутыкненняў у Эль-Фашыры. Байцы САП ненадоўга ўвайшлі ў раёны Аль-Вахда і Аль-Салам на захад ад горада, але былі адкінутыя праціўнікам[42]. 8 чэрвеня войскі паўстанцаў атакавалі паўднёвую бальніцу, адзіную дзеючую ўстанову ў горадзе[43][44]. 11 чэрвеня восем валанцёраў былі забітыя ў выніку абстрэлу САП дабрачыннай кухні ў раёне Тамбосі[45].

13 чэрвеня Савет Бяспекі ААН прагаласаваў (14 «за», 1 устрымаўся) за прапанаваны Вялікабрытаніяй праект рэзалюцыі, які заклікае пакласці канец аблозе Эль-Фашыра войскамі САП[46].

14 чэрвеня ўрадавая армія заявіла, што адбіла напад праціўніка на горад, у выніку чаго былі забітыя сотні чалавек, у тым ліку камандзір паўстанцаў Алі Якуб Джыбрыль[2]. 18 чэрвеня чатырнаццаць чалавек былі забітыя і яшчэ 25 атрымалі раненні ў выніку абстрэлу САП лагера для ўнутрана перамешчаных асоб Абу-Шук[47]. 21 чэрвеня адзін чалавек загінуў у выніку абстрэлу паўстанцамі клінікі акушэрства і гінекалогіі[48]. 25 чэрвеня пяць чалавек загінулі ў выніку абстрэлу САП лагера Абу-Шук[49]. 1 ліпеня дзевяць чалавек загінулі ў выніку абстрэлу мячэці Аль-Тыджані сіламі Дагала[50]. Праз два дні пятнаццаць чалавек загінулі ў выніку абстрэлу жывёлагадоўчага рынку сіламі мяцежнікаў[51].

27 ліпеня прынамсі 25 чалавек загінулі ў выніку абстрэлаў артылерыі і дронаў САП. Прадстаўнік Міністэрства аховы здароўя заявіў, што падчас нападаў выкарыстоўвалася хімічная зброя[52]. 3 жніўня дваццаць тры чалавекі загінулі ў выніку абстрэлу паўстанцаў. Сем чалавек загінулі ў выніку авіяўдару ВПС Судана па лагеры перамешчаных асоб Эль-Салам Абуха на паўночным усходзе горада. Аб’яднаныя сілы абароны Дарфура заявілі, што адбілі найбуйнейшую наземную атаку САП на Эль-Фашыр[53]. 4 жніўня ўрадавая авіяцыя атакавала лагер для ўнутрана перамешчаных асоб Замзам[54]. 10 жніўня часці УСС адбілі атакі праціўніка[55][56]. Губернатар Паўночнага Дарфура абвінаваціў САП у забойстве 28 мірных жыхароў[57]. 8 верасня армія Судана заявіла, што прадухілілі найбуйнейшую атаку беспілотнікаў праціўніка, збіўшы 30 дронаў[58].

11 верасня тры чалавекі загінулі пасля траплення зенітнай ракеты ўрадавай арміі[59]. На наступны дзень улады паведамілі, што адбілі напад паўстанцаў на Эль-Фашыр, забіўшы 80 баевікоў і знішчыўшы 20 транспартных сродкаў. Сярод загінулых быў бачны камандзір САП Абдул Рахман Карн Шата[60]. 13-га прыхільнікі Бурхана заявілі, што адбілі Паўднёвую бальніцу[61]. На наступны дзень шэсць салдат УСС загінулі ў выніку памылковага авіяўдару сваіх ВПС па гарнізону 6-й пяхотнай дывізіі[62]. 20 верасня ў Эль-Фашыры загінулі тры чалавекі загінулі ў выніку абстрэлу з боку САП[63], 21-га загінулі яшчэ чатырнаццаць[64]. 26 верасня прынамсі 18 чалавек загінулі ў выніку меркаванага абстрэлу жывёльнага рынку з боку САП[65]. На наступны дзень пры чарговым абстрэле арміі Дагала загінулі 62 чалавекі[66].

Знішчаны грамадзянскі аўтамабіль у Эль-Фашыры, снежань 2024.

27 кастрычніка дванаццаць чалавек загінулі ў выніку абстрэлу з боку САП[67]. 7 лістапада мяцежнікі збілі БПЛА праціўніка[68]. 11 лістапада дзевяць чалавек загінулі ў выніку абстрэлу з боку паўстанцаў[69]. 13 лістапада УСС заявілі, што збілі сем беспілотнікаў праціўніка над Эль-Фашырам[70]. 2 снежня шэсць чалавек загінулі ў выніку абстрэлу САП[71], 12 снежня — 16[72], 13 снежня — 9, 15 снежня — 38[73], 18 снежня — дваццаць восем чалавек[74]. 25 снежня саудаўская бальніца, апошняя дзеючая бальніца ў Эль-Фашыры, была разбурана ў выніку абстрэлу з боку САП[75].

Кампанія 2025 года

[правіць | правіць зыходнік]

2 студзеня УСС заявілі, што пры дапамозе БПЛА ліквідавалі ў Эль-Фашыры брыгаднага генерала САП Ібрагіма Дэліба. Разам з ім забіты 32 байцы Дагала, уключаючы грамадзяніна Маўрытаніі[76]. 4 студзеня два чалавекі загінулі ў выніку абстрэлу саудаўскай бальніцы сіламі Дагала[77]. На наступны дзень УСС і АСАД заявілі, што адбілі атаку праціўніка на Эль-Фашыр з усходу і паўднёвага ўсходу горада. Байцы АСАД таксама перахапілі канвой са зброяй, паланіўшы невядомую колькасць грамадзян Лівіі[78]. 20 студзеня прынамсі 11 чалавек загінулі ў выніку абстрэлу САП лагера ўнутрана перамешчаных асоб Абу-Шук[79]. 21 студзеня САП прад’явілі 48-гадзінны ўльтыматум ураду з патрабаваннем вывесці войскі з Эль-Фашыра[80]. Пасля, 24 студзеня, паўстанцы ажыццявілі буйную атаку на горад, але УСС і саюзныя апалчэнцы адбілі напад праціўніка. Байцы АСАД заявілі, што забілі больш за 400 баевікоў Дагала і знішчылі больш за 25 транспартных сродкаў[81]. 29 студзеня ў Эль-Фашырызагінулі 7 чалавек. УСС заявілі, што адбілі атаку арміі Дагала на горад[82].

2 лютага ў АСАД заявілі, што адбілі атаку прыхільнікаў Дагала на Эль-Фашыр, забіўшы 140 байцоў і наймітаў, знішчыўшы 43 транспартныя сродкі і захапіўшы яшчэ 12[83]. 16 лютага дзесяць чалавек загінулі ў выніку нападаў прыхільнікаў Дагала на станцыі Меліт. УСС заявілі, што знішчылі базу праціўніка на ўсходзе горада[84].

10 сакавіка УСС заявілі, што знішчылі 47 транспартных сродкаў і 100 беспілотнікаў праціўніка на працягу 10 дзён. Урадавыя войскі таксама заявілі, што мясцовыя сілы забілі 15 байцоў. Ад паўстанцаў адбіты ўвесь раён Аль-Салам і будынкі Лафет Таўра на поўдні горада[85]. 12 сакавіка дзесяць чалавек загінулі ў выніку абстрэлу з боку САП[86]. 19 сакавіка ўлады заявілі, што пры бамбардзіроўках Эль-Фашыра загінула 16 мяцежнікаў[87]. 30 сакавіка УСС і саюзнікі адбілі напад атрадаў Дагала на горад і атакавалі калону забеспячэння, знішчыўшы 16 транспартных сродкаў і забіўшы дзясяткі байцоў САП. Дзевяць мірных жыхароў загінулі і яшчэ 17 атрымалі раненні ў выніку абстрэлу з боку мяцежнікаў[88].

3 красавіка прыхільнікі Дагала заявілі, што збілі варожы самалёт Ан над Эль-Фашырам, у выніку чаго загінулі восем членаў экіпажа[89]. 11 красавіка па меншай меры 32 мірных жыхара загінулі ў выніку абстрэлаў беспілотнікаў САП[90]. 15 красавіка ў адказ на атакі паўстанцаў у Эль-Фашыры быў абвешчаны вячэрні каменданцкі час[91]. 16 красавіка прынамсі 57 чалавек загінулі ў выніку абстрэлу з боку САП[92]. 20 красавіка прынамсі 30 чалавек загінулі падчас нападаў байцоў Дагала[93]. У наступныя два дні пад абстрэламі мяцежнікаў загінулі прынамсі 55 чалавек[94]. 29 красавіка 45 чалавек загінулі пры абстрэле войскамі Дагала Эль-Фашыра[95]. 11 мая сем чалавек загінулі ў выніку абстрэлу з боку войск Дагала[96]. 30 мая склад Сусветнай харчовай праграмы ў Эль-Фашыры быў пашкоджаны ў выніку абстрэлу САП[97].

12 чэрвеня атрады Мінаві абвінаваціла САП у выкраданні 100 мірных жыхароў, якія ўцякалі з Эль-Фашыра, для прымусовага прызыву ў войска.[98] 15 чэрвеня прынамсі 35 чалавек загінулі ў выніку абстрэлу САП сховішча для ўнутрана перамешчаных асоб у будынку Міністэрства сельскай гаспадаркі.[99] Улады заявілі, што адбілі напад войск Дагала на горад, знішчыўшы два бронетранспарцёры, дзве баявыя браніраваныя машыны, а таксама забіўшы і параніўшы дзясяткі салдат.[100] 27 чэрвеня трынаццаць чалавек загінулі ў выніку абстрэлу САП.[101]

8 ліпеня восем чалавек загінулі ў выніку ўдару беспілотніка паўстанцаў[102]. Тым часам Вызваленчая армія Судана арыштавала двух журналістаў у Эль-Фашыры[103]. 11-га САП пачалі маштабнае наступленне на Эль-Фашыр, захапіўшы галоўны жывёлагадоўчы рынак горада, турму Шала і штаб-кватэру Цэнтральных рэзервовых сіл, але на наступны дзень паўстанцы былі адкінуты[104]. Паралельна ў выніку абстрэлу САП загінулі пяць чалавек[104], столькі ж 16-га чысла[105]. 21 ліпеня УСС і АСАД адбілі буйную атаку мяцежнікаў на Эль-Фашыр[106].

2 жніўня УСС і АСАД заявілі пра гібель камандзіра САП, які меў калумбійскае грамадзянства[107]. Адначасова пятнаццаць чалавек, якія спрабавалі ўцячы з Эль-Фашыра ў Гарні, былі забітыя байцамі Дагала[108]. 11-га чысла ўлады заявілі, што забілі больш за 200 байцоў САП і знішчылі або захапілі 46 баявых машын пры нападзе баевікоў на Эль-Фашыр.[109] Пры гэтым мяцежнікі выкралі дзевяць чалавек.[110] 25-га адзін чалавек загінуў у выніку нападу на бальніцу.[111] 28 жніўня войскі Дагала абстралялі густанаселены раён Эль-Фашыра, у выніку чаго загінула прынамсі 24 чалавекі і было паранена 55.[112] Праз два дні ўпершыню з красавіка УСС нанеслі ўдары беспілотнікаў па пазіцыях паўстанцаў у Эль-Фашыры.[113] У выніку абстрэлу горада САП загінулі сем чалавек.[114]

1 верасня САП заявілі пра захоп раёнаў Дымсілк і Зіядыя.[115]. Адначасова прынамсі 18 чалавек загінулі ў выніку абстрэлу Эль-Фашыра.[116] 12 верасня дзесяць чалавек былі забітыя падчас рэйду баевікоў у раёне Аль-Наср.[117] 18 верасня САП на кароткі час захапілі былы гарнізон UNAMID у Эль-Фашыры, перш чым былі выцесненыя адтуль ударамі беспілотнікаў.[118] 19 верасня прынамсі 78 чалавек загінулі ў выніку ўдару беспілотніка САП па мячэці ў раёне аль-Дараджа.[119][120] 23 верасня прынамсі 15 чалавек загінулі ў выніку ўдару беспілотніка САП па рынку.[121] 24 верасня сем чалавек загінулі ў выніку абстрэлу комплексу ЮНІСЕФ.[122] 29 верасня УСС ажыццявілі першую з красавіка паспяховую перакідку грузаў па паветры ў гарнізон Эль-Фашыра.[123] 30 верасня шэсць чалавек загінулі ў выніку абстрэлу САП школы Абу Бакр аль-Сідык, у якой размяшчаліся перамешчаныя асобы.[124]

1 кастрычніка шаснаццаць чалавек загінулі ў выніку абстрэлу САП.[125] Адначасна атрады Бурхана заявілі, што забілі калумбійскіх і ўкраінскіх наймітаў, якія працавалі на атрады Дагала, з засады.[126] 6 кастрычніка прынамсі 13 чалавек загінулі ў выніку абстрэлу паўстанцамі Эль-Фашыра.[127] Апроч таго, САП абвінавацілі ў пакаранні смерцю без суда і следства трох чалавек у школьным прытулку Абу Талібы ў раёне Абу-Шук ў горадзе Эль-Фашыр,[128] а таксама абвінавацілі ў правядзенні хімічных нападаў на горад з выкарыстаннем беспілотнікаў.[129] На наступны дзень прынамсі 12 чалавек загінулі ў выніку абстрэлу з боку сіл Дагала Саудаўскай бальніцы для жанчын і радзільнага дома.[130] УСС правялі другую паветраную аперацыю супраць абложанага гарнізона ў Эль-Фашыры.[131] 17-га праўрадавыя сілы заявілі, што адбілі атаку САП, знішчыўшы 10 транспартных сродкаў.[132]

28 кастрычніка генерал Аль-Бурхан пацвердзіў, што УСС вывелі войскі з Эль-Фашыра. Горад перайшоў пад кантроль войск Дагала.[133]

Пасля падзення горада ў Эль-Фашыры пачаліся масавыя забойствы.

  1. 1 2 Sudan's army repels major assault on el-Fasher; kills RSF commander. Al Jazeera. 14 June 2024. Праверана 15 June 2024.
  2. 1 2 3 Camille. Recent clashes cause deaths and injuries in South Darfur and more displacement in North Darfur (англ.). Dabanga Radio TV Online (21 жніўня 2023). Праверана 6 верасня 2023.
  3. Sudan’s RSF say it seized presidential palace, Khartoum airport in apparent coup bid (англ.). Al Arabiya English (15 красавіка 2023). Праверана 22 мая 2023.
  4. 1 2 Bergman, Andrew. Deadly Sudan Army-RSF clashes spark human tragedy, widespread looting in Darfur (англ.). Dabanga Radio TV Online (17 красавіка 2023). Праверана 22 мая 2023.
  5. 1 2 Camille. Darfur update: clashes in El Geneina, extended truce in El Fasher, and popular initiatives in Nyala (англ.). Dabanga Radio TV Online (25 красавіка 2023). Праверана 23 мая 2023.
  6. Sudan: Darfur Update - El Geneina Clashes Continue, Truce Holds in El Fasher, Looting in Nyala. Dabanga(англ.). 2023-05-03. Праверана 2023-05-23.
  7. 1 2 3 Lisa. Heavy fighting in North Darfur capital amidst ‘alarming increase in food prices’ (англ.). Dabanga Radio TV Online (12 мая 2023). Праверана 23 мая 2023.
  8. Sudan: Darfur Update - El Geneina Clashes Continue, Truce Holds in El Fasher, Looting in Nyala. Dabanga(англ.). 2023-05-03. Праверана 2023-05-08.
  9. Sudan: Clashes ongoing nationwide as of April 16 /update 3 (англ.). Sudan: Clashes ongoing nationwide as of April 16 /update 3 | Crisis24. Праверана 22 мая 2023.
  10. 1 2 MSF urges for safety of medical teams as fighting escalates in Sudan | MSF (англ.). Médecins Sans Frontières (MSF) International. Праверана 22 мая 2023.
  11. 1 2 Sudan: "We are still hearing gunfire from our compound" (англ.). Doctors Without Borders - USA. Праверана 23 мая 2023.
  12. 'Overwhelmed': harrowing hospital account of Sudan conflict. Modern Ghana (21 красавіка 2023). Праверана May 23, 2023.
  13. OBEROI, SURINDER SINGH. Sudan death toll nears 200 as clashes continue (англ.). Greater Kashmir (18 красавіка 2023). Праверана 23 мая 2023.
  14. 1 2 أحداث السودان.. مقتل 13 طفلاً وإصابة 39 آخرين في الفاشر (ар.). برس بي (28 красавіка 2023). Праверана 24 мая 2023.
  15. Lisa. West Darfur clashes leave 25 dead, prisoners freed in Nyala, El Fasher, and Ed Daein (англ.). Dabanga Radio TV Online (26 красавіка 2023). Праверана 23 мая 2023.
  16. Camille. More fighting and severe water crisis in North Darfur (англ.). Dabanga Radio TV Online (30 мая 2023). Праверана 27 чэрвеня 2023.
  17. Koettl, Christoph (2023-04-21). Large Food Market Burned in Darfur Camp, Satellite Images Show. The New York Times [амерыканская англійская]. ISSN 0362-4331. Праверана 2023-05-23.
  18. Sudan: Heavy Gunfire in North Darfur Capital. Dabanga(англ.). 2023-05-24. Праверана 2023-06-27.
  19. 1 2 Lisa. Battles, attacks, and communication blackout continue in Darfur (англ.). Dabanga Radio TV Online (26 мая 2023). Праверана 27 чэрвеня 2023.
  20. Camille. Fighting in Darfur over the weekend (англ.). Dabanga Radio TV Online (29 мая 2023). Праверана 27 чэрвеня 2023.
  21. Bergman, Andrew. Living conditions worsen as soaring prices grip Sudan (англ.). Dabanga Radio TV Online (1 чэрвеня 2023). Праверана 27 чэрвеня 2023.
  22. A vow of fierce battles in Darfur.. and a military mobilization in El Fasher (англ.)(недаступная спасылка). Globe Echo (22 чэрвеня 2023). Архівавана з першакрыніцы 27 чэрвеня 2023. Праверана 27 чэрвеня 2023.
  23. Fears Grow for Hundreds of Thousands as Sudan War Spreads (англ.). VOA (18 жніўня 2023). Праверана 6 верасня 2023.
  24. Lisa. Continued battles deepen civilian suffering in North and South Darfur (англ.). Dabanga Radio TV Online (23 жніўня 2023). Праверана 6 верасня 2023.
  25. IOM: 190 families displaced by North Darfur clashes (англ.). Radio Dabanga (11 верасня 2023). Праверана 12 верасня 2023.
  26. Lisa. Deadly shelling continues in Sudanese capital, Darfur and South Kordofan (англ.). Dabanga Radio TV Online (27 кастрычніка 2023). Праверана 14 снежня 2023.
  27. AMB. RSF ‘captures West Darfur capital – poised to advance on North Darfur and Kordofan’ (англ.). Dabanga Radio TV Online (6 лістапада 2023). Праверана 14 снежня 2023.
  28. Darfur holdout groups arrive in El-Fasher to protect civilians from RSF attacks (англ.). Sudan Tribune (27 лістапада 2023). Праверана 28 лістапада 2023.
  29. Camille. Concerns as fighting over 'last Darfur SAF-holdout' El Fasher likely to intensify (англ.). Dabanga Radio TV Online (13 лістапада 2023). Праверана 14 снежня 2023.
  30. Amgad. Shelling rocks El Fasher, Darfur wali calls for de-escalation (англ.). Dabanga Radio TV Online (2 лістапада 2023). Праверана 14 снежня 2023.
  31. Minawi’s field commander slain in suspected RSF ambush in North Darfur (англ.). Sudan Tribune (6 лістапада 2023). Праверана 8 November 2023.
  32. Sudan Air force bombing of North Darfur capital leaves nine dead. Radio Dabanga (25 сакавіка 2024).
  33. Internal split in SLM-TC leads to clashes in El Fasher (англ.). Sudan Tribune (14 красавіка 2024). Праверана 15 красавіка 2024.
  34. SudanTribune. Darfur joint force reiterates support for Sudanese army, vows to defend El Fasher (англ.). Sudan Tribune (12 красавіка 2024). Праверана 14 красавіка 2024.
  35. Renewed clashes in El Fasher leave 27 civilians dead, 130 injured (англ.). Sudan Tribune (12 мая 2024). Праверана 13 May 2024.
  36. El Fasher women’s and children’s hospital shelled, multiple injured (англ.). Sudan Tribune (20 мая 2024). Праверана 19 May 2024.
  37. Fresh clashes in El Fasher leave over 100 injured and 22 dead (англ.). Sudan Tribune (25 мая 2024). Праверана 25 May 2024.
  38. Clashes reignite in El-Fasher, Killing 11 Civilians. Sudan Tribune (1 чэрвеня 2024).
  39. Medicines airdropped into besieged North Darfur capital. Radio Dabanga (4 чэрвеня 2024).
  40. Sudanese Army, RSF militia clash in El Fasher, 85 civilians killed. Daily News Egypt (4 чэрвеня 2024).
  41. Hospital, camp hit in lethal North Darfur shelling. Radio Dabanga. 9 June 2024. Праверана 9 June 2024.
  42. RSF raid on El Fasher only hospital puts critical medical care in peril. Sudan Tribune. 9 June 2024. Праверана 9 June 2024.
  43. El Fasher death toll rises amid RSF shelling and fierce clashes. Sudan Tribune. 11 June 2024. Праверана 12 June 2024.
  44. UN Security Council demands end to Sudan's Darfur city's siege. France 24. 13 June 2024. Праверана 14 June 2024.
  45. Aerial, artillery strikes claim 18 lives in El Fasher and Kutum of North Darfur. Sudan Tribune. 19 June 2024. Праверана 20 June 2024.
  46. Rapid Support Forces shell women's hospital in North Darfur capital, killing pharmacist. Sudan Tribune. 22 June 2024. Праверана 24 June 2024.
  47. RSF continued shelling in El-Fasher kills civilians, targets another hospital. Sudan Tribune. 25 June 2024. Праверана 26 June 2024.
  48. Nine dead in RSF shelling of mosque in North Darfur capital. Radio Dabanga. Праверана 2024-07-02.
  49. 15 people killed in fresh RSF shelling of El Fasher market. Sudan tribune. Праверана 2024-07-05.
  50. Dozens killed in RSF attack on El Fasher, chemical weapons use alleged (англ.). Sudan Tribune (27 ліпеня 2024). Праверана 28 ліпеня 2024.
  51. Sudan: ‘largest ground attack’ on El Fasher kills 30, more RSF violence reported from Blue Nile, El Gezira, and Khartoum (англ.). Radio Dabanga. Праверана 5 August 2024.
  52. SudanTribune. Sudan army bombs Darfur camp days after famine declaration (англ.). Sudan Tribune (5 жніўня 2024). Праверана 6 жніўня 2024.
  53. Sudanese army repulses RSF attack on Gedaref-Al Jazirah border (англ.). Sudan Tribune (10 жніўня 2024). Праверана 11 жніўня 2024.
  54. Sudanese army repels major RSF attack on El Fasher of North Darfur (англ.). Sudan Tribune (10 жніўня 2024). Праверана 11 жніўня 2024.
  55. North Darfur governor accuses RSF of killing 28 civilians in El Fasher attack (англ.). Sudan Tribune (11 жніўня 2024). Праверана 12 жніўня 2024.
  56. UN official says Sudan's war has killed at least 20,000 people. Associated Press. 8 September 2024. Праверана 8 September 2024.
  57. Sudan battles continue in Darfur and Khartoum, drone shot above Shendi. Radio Dabanga. 12 September 2024. Праверана 13 September 2024.
  58. Sudanese army repels major attack on El Fasher, inflicting heavy RSF losses. Sudan Tribune. 12 September 2024. Праверана 13 September 2024.
  59. Sudanese army regains hospital in El Fasher, clashes continue. Sudan Tribune. 13 September 2024. Праверана 14 September 2024.
  60. Sudan army bombs its own soldiers in North Darfur, US officials repeat calls for a ceasefire. Radio Dabanga. 15 September 2024. Праверана 15 September 2024.
  61. Three killed in Sudan's El Fasher as shelling escalates. Sudan Tribune. 20 September 2024. Праверана 21 September 2024.
  62. At least 14 killed in Sudan's El Fasher as fighting rages. Sudan Tribune. 21 September 2024. Праверана 22 September 2024.
  63. At least 18 killed in attack on El Fasher market. Sudan Tribune (26 верасня 2024).
  64. RSF shelling kills dozens in El Fasher in two days. Sudan Tribune (27 верасня 2024).
  65. North Darfur: 12 killed by El Fasher RSF shelling (англ.). Radio Dabanga (29 кастрычніка 2024). Праверана 30 кастрычніка 2024.
  66. Sudanese army repels drone attack in El Fasher. Sudan Tribune (8 лістапада 2024).
  67. Nine killed in shelling of North Darfur capital. Sudan Tribune (11 лістапада 2024).
  68. Sudan army downs seven RSF drones in El Fasher as fighting rages. Sudan Tribune (13 лістапада 2024).
  69. 6 dead, 12 injured as RSF continues shelling North Darfur. Radio Dabanga (2 снежня 2024).
  70. 73 killed in artillery attacks on Zamzam camp. Sudan Tribune (13 снежня 2024).
  71. At least 38 killed in drone attack on Sudan’s el-Fasher: Activists. Al Jazeera (16 снежня 2024).
  72. Deadly attacks on civilians and medical facilities in Darfur. Sudan Tribune (18 снежня 2024).
  73. Only functioning hospital in El Fasher destroyed by RSF shelling. Sudan Tribune (25 снежня 2024). Праверана 26 December 2024.
  74. Sudan army repels RSF attack in El Fasher, hospital hit by shelling. Sudan Tribune (2 студзеня 2025).
  75. El Fasher hospital shelled again, two dead. Sudan Tribune (4 студзеня 2025).
  76. Fighting resumes in El Fasher, weapons convoy intercepted. Sudan Tribune (5 студзеня 2025).
  77. Darfur: Civilians killed in renewed shelling as RSF issues ultimatum in El Fasher. Sudan Tribune (20 студзеня 2025).
  78. El Fasher faces imminent attack as RSF deadline expires Wednesday. Sudan Tribune (21 студзеня 2025).
  79. Sudanese troops, allied groups repel RSF attack on El Fasher. Sudan Tribune (24 студзеня 2025).
  80. At least 7 killed in renewed fighting in El Fasher, Darfur. Sudan Tribune (29 студзеня 2025).
  81. Darfur Joint Force says they repelled RSF attack on El Fasher. Sudan Tribune (2 лютага 2025).
  82. Sudan army repels new RSF attack on famine-stricken North Darfur camp. Radio Dabanga (18 лютага 2025).
  83. Sudan army says it destroyed dozens of RSF vehicles, drones in El Fasher. Sudan Tribune (10 сакавіка 2025). Праверана 12 March 2025.
  84. Darfur violence escalates: at least 10 killed in artillery strike, villages attacked. Sudan Tribune (12 сакавіка 2025). Праверана 13 March 2025.
  85. Sudan army within 500m of Republican Palace, battles in North Darfur and North Kordofan. Radio Dabanga (20 сакавіка 2025). Праверана 21 March 2025.
  86. Nine civilians killed in Sudan’s El Fasher shelling, army says attack repelled. Sudan Tribune (30 сакавіка 2025). Праверана 31 March 2025.
  87. RSF claims to down Sudan Air Force plane in North Darfur. Radio Dabanga (4 красавіка 2025). Праверана 4 April 2025.
  88. RSF attack kills 32 civilians in Sudan’s El Fasher, army says. Sudan Tribune (11 красавіка 2025).
  89. North Darfur imposes curfew in El Fasher after mass casualties in RSF attack on Zamzam camp. Sudan Tribune (14 красавіка 2025).
  90. 57 killed in Sudan's Darfur as trapped civilians fear bloodbath. France 24 (17 красавіка 2025).
  91. Sudan’s paramilitaries kill more than 30 in a new attack on a Darfur city, activists say. AP News (22 красавіка 2025).
  92. Sudan army says RSF shelling killed 55 civilians in two days in El Fasher. Sudan Tribune (22 красавіка 2025).
  93. Sudan army says 45 civilians killed in El Fasher shelling. Sudan Tribune (29 красавіка 2025).
  94. Renewed RSF shelling killed several in Sudan's el-Fasher, army says. Al Jazera (12 мая 2025).
  95. WFP facility in Sudan’s Darfur shelled, U.N. and U.S. condemn RSF. Sudan Tribune (30 мая 2025). Праверана 31 мая 2025.
  96. SLM-Minawi accuses RSF of abducting 100 people fleeing besieged El Fasher. Sudan Tribune. Праверана 2025-06-13.
  97. Deadly strike hits shelter for displaced during heavy El Fasher fighting. Sudan Tribune. Праверана 2025-06-16.
  98. Sudan's army, allies say they repelled new RSF attack on El Fasher. Sudan Tribune (15 чэрвеня 2025). Праверана 16 June 2025.
  99. 13 killed including 3 children in Sudan paramilitary strikes in Darfur. Arab News. Праверана 2025-06-28.
  100. RSF's drone strike kills at least 8 in North Darfur capital. Sudan Tribune. Праверана 2025-07-10.
  101. Government-allied Darfur faction arrests two journalists in El Fasher. Sudan Tribune. Праверана 2025-07-08.
  102. 1 2 RSF storms cattle market and prison in 'death trap' Sudanese city. BBC. Праверана 2025-07-14.
  103. Five children killed as shelling, clashes hit Sudan's El Fasher. Sudan Tribune. Праверана 2025-07-17.
  104. Sudanese army, allies say they repelled major attack on Darfur city. Sudan Tribune. Праверана 2025-07-21.
  105. 'Colombian commander slain' as RSF attack on North Darfur capital repelled. Radio Dabanga. Праверана 2025-08-03.
  106. RSF kills at least 15 civilians fleeing El Fasher. Sudan Tribune. Праверана 2025-08-03.
  107. Sudanese army says it repelled major RSF assault on North Darfur's El Fasher (англ.). Sudan Tribune (11 жніўня 2025). Праверана 12 жніўня 2025.
  108. RSF abducts nine civilians in El Fasher raid, witnesses say (англ.). Sudan Tribune (14 жніўня 2025). Праверана 15 жніўня 2025.
  109. Sudan's RSF pushes into Abu Shouk camp as fierce fighting engulfs El Fasher (англ.). Sudan Tribune. Праверана 26 жніўня 2025.
  110. Magdy, Samy (28 August 2025). Sudan's Rapid Support Forces shell a besieged Darfur city, killing 24 and wounding 55, group says. Associated Press. Праверана 28 August 2025.
  111. Army drone strikes RSF in El Fasher as battle for city intensifies. Sudan Tribune. 30 August 2025. Праверана 31 August 2025.
  112. Sudan army strike kills at least 12 in Darfur: monitors. Radio France International. AFP. 31 August 2025. Праверана 1 September 2025.
  113. RSF claims advances in El Fasher as shelling kills displaced persons. Sudan Tribune. 1 September 2025. Праверана 2 September 2025.
  114. Sudan appeals for aid after landslide kills more than 1,000 people in single village in Darfur. AP News. 2 September 2025. Праверана 2 September 2025.
  115. RSF kills at least 10 civilians in El Fasher, survivors say. Sudan Tribune (12 верасня 2025). Праверана 13 September 2025.
  116. Fighting in El Fasher moves inside a joint force base. Sudan Tribune (18 верасня 2025). Праверана 20 верасня 2025.
  117. Scores killed by RSF drone strike on mosque in besieged Sudanese city. The Guardian (19 верасня 2025). Праверана 20 верасня 2025.
  118. Drone strike on Sudan mosque kills 78, medic tells BBC. BBC (19 верасня 2025). Праверана 20 верасня 2025.
  119. Drone strike on a market in Sudan kills 15, aid worker and local group say. AP News (25 верасня 2025). Праверана 25 верасня 2025.
  120. Seven killed in shelling of UNICEF compound in Sudan's al-Fasher. Sudan Tribune (25 верасня 2025). Праверана 26 верасня 2025.
  121. Sudanese army airdrops supplies to besieged El Fasher base. Sudan Tribune (29 верасня 2025). Праверана 30 верасня 2025.
  122. Six killed in RSF shelling of crowded displacement shelter in El Fasher. Sudan Tribune (30 верасня 2025). Праверана 2 кастрычніка 2025.
  123. Shelling kills 16 civilians in Sudan’s El Fasher, doctors’ group says. Sudan Tribune (1 кастрычніка 2025). Праверана 2 кастрычніка 2025.
  124. Sudan’s army says it killed Colombian, Ukrainian fighters in Darfur. Sudan Tribune (1 кастрычніка 2025). Праверана 2 кастрычніка 2025.
  125. 13 civilians killed in RSF shelling of Sudan's El Fasher, doctors say. Sudan Tribune (6 кастрычніка 2025). Праверана 6 кастрычніка 2025.
  126. RSF accused of executing displaced civilians in Darfur shelter. Sudan Tribune (7 кастрычніка 2025). Праверана 9 кастрычніка 2025.
  127. RSF accused of using drone-delivered toxic gas on civilians in El Fasher. Sudan Tribune (6 кастрычніка 2025). Праверана 9 кастрычніка 2025.
  128. RSF shelling on El Fasher hospital, shelter leaves over 60 casualties. Sudan Tribune (8 кастрычніка 2025). Праверана 9 кастрычніка 2025.
  129. Sudanese army completes second airdrop to besieged forces in El Fasher. Sudan Tribune (7 кастрычніка 2025). Праверана 9 кастрычніка 2025.
  130. Sudanese army, allied fighters repel major RSF attack on El Fasher. Sudan Tribune (17 кастрычніка 2025). Праверана 19 кастрычніка 2025.
  131. Sudan war: US senators press Trump for action after RSF 'horrors' in Al Fasher. TRT Afrika [аўстралійская англійская]. 2025-10-30. Праверана 2025-10-31.