Баі за Эс-Сухнэ (2017)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Баі за Эс-Сухнэ
Асноўны канфлікт: Грамадзянская вайна ў Сірыі
Узброены пікап сірыйскай урадавай арміі рухаецца да Эс-Сухнэ.
Дата 2 — 6 жніўня 2017
Месца Эс-Сухнэ, Сірыя
Вынік Перамога сірыйскай арміі і саюзнікаў
Праціўнікі
Камандуючыя

Баі за Эс-Сухнэ — бітва паміж урадавымі войскамі САР і баевікамі Ісламскай дзяржавы за горад Эс-Сухнэ ў правінцыі Хомс (Сірыя) — буйны аплот джыхадзістаў у рэгіёне. Горад з’яўляўся апошнім значным фарпостам баевікоў па кірунку да аточанага Дэйр-эз-Зора.

У выніку бітвы Узброеныя сілы САР усталявалі кантроль над Эс-Сухнэ і вышынямі вакол горада, а таксама адкрылі шлях на Дэйр-эз-Зор.

Перадумовы[правіць | правіць зыходнік]

27 ліпеня 2017 года пачаліся баі паміж урадавымі войскамі і баевікамі ІДІЛ за нафтавое радовішча Шаер. Пасля паспяховага захопу радовішча ўрадавыя сілы пачалі атакі на навакольныя горад вышыні. Да 2 жніўня ўрадавыя сілы былі на адлегласці 700—800 метраў ад Эс-Сухнэ.

Баі[правіць | правіць зыходнік]

У пачатку жніўня ўрадавыя войскі Сірыі, пры падтрымцы саюзных сіл, акружылі горад[1], але ў яго самога пакуль не ўвайшлі, таму баі вяліся на ўскраінах.

2 жніўня САА (Сірыйская Арабская Армія) дасягнула першых будынкаў у горадзе, і працягнула баі ў ваколіцах Эс-Сухнэ. Камандаванне адзначыла, што планы па захопу горада на той момант былі перавыкананы.

3 жніўня ўрадавыя войскі захапілі фермы на поўдзень ад горада.

4 жніўня сірыйская армія ўгразла ў баях каля горада. За 2 км ад Эс-Сухнэ загінуў камандзір атрада Хезбала ў правінцыі Хомс. Каля падкантрольнай ураду станцыі Наджанах выбухнула машына смяротніка ІДІЛ.

5 жніўня прайшлі напружаныя баі, у выніку якіх сірыйскія вайскоўцы ўсталявалі кантроль над 3 фермамі на захад ад горада, захапіла заходні і паўднёвы ўезд у яго, а таксама школу.

Раніцай 6 жніўня, маланкавым кідком, урадавыя войскі захапілі горад.

Зноскі