Беата Тышкевіч

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Беата Тышкевіч
польск.: Beata Tyszkiewicz
Beata Tyszkiewicz.JPG
Дата нараджэння:

14 жніўня 1938(1938-08-14)[1] (79 гадоў)

Месца нараджэння:

Вілянаў[d], Варшаўскі павет[d], Варшаўскае ваяводства[d], Польская Рэспубліка

Грамадзянства:

Flag of Poland.svg Польшча

Бацька:

Крыштаф Марыя Тышкевіч[d]

Маці:

Барбара Тышкевіч[d]

Муж:

Анджэй Вайда

Дзеці:

Вікторыя Падлеўская[d] і Караліна Вайда[d]

Прафесія:

актрыса, акцёр кіно

Узнагароды:
IMDb:

ID 0879203

Commons-logo.svg Беата Тышкевіч на ВікіСховішчы

Беа́та Тышке́віч (польск.: Beata Tyszkiewicz; нар. 14 жніўня 1938, Вілянуў паблізу Варшавы) — польская кінаактрыса.

3 роду Тышкевічаў. Вучылася ў Вышэйшай тэатральнай школе ў Варшаве (1957—58). Дэбютавала ў фільме «Помста» (1957).

Творчасць Беаты Тышкевіч вызначаецца артыстызмам, тонкім адчуваннем стылявых асаблівасцей твора. Сярод значных дасягненняў — ролі ў фільмах рэжысёраў А. Вайды «Самсон» (1961), «Попел» (1965), «Усё на продаж» (1968); К. Занусі «Кантракт» (1980), «Дотык рукі» (1992). Здымалася ў СССР («Дваранскае гняздо», 1969; «Еўрапейская гісторыя», 1984), на кінастудылх іншых краін. Сярод іншых фільмаў: «Рукапіс, знойдзены ў Сарагосе» (1964), «Марыся і Напалеон» (1966), «Лялька» (1968), «Новыя амазонкі» («Сексмісія»), «Эдзіт і Марсель» (абодва 1983), «Двое» (1988), «Фердыдурке» (1991), «Малы Апакаліпсіс» (1992), «Прыгожая незнаёмка» (1993), «Немцы» (1996), «Закаханыя» (1999), «У жніўні 1944» (2000). Знялася ў тэлесерыялах: «Стаўка большая, чым жыццё» (1967), «Вялікая любоў Бальзака» (1973), «Польскія дарогі» (1977), «Найдаўжэйшая вайна сучаснай Еўропы» (1981), «Слава і хвала» (1997), «Пракажоная» (2000) і інш.

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #133187640 // общий нормативный контроль — 2012—2016.