Бебжа
| Бебжа | |
|---|---|
| | |
| Характарыстыка | |
| Даўжыня |
|
| Басейн | 7 057 км² |
| Вадацёк | |
| Выток | |
| • Каардынаты | 53°36′42″ пн. ш. 23°32′07″ у. д.HGЯO |
| Вусце | Нараў |
| • Каардынаты | 53°13′03″ пн. ш. 22°25′51″ у. д.HGЯO |
| Размяшчэнне | |
| Водная сістэма | Нараў → Вісла → Гданьская бухта |
|
|
|
| Краіна | |
|
|
|
|
|
|
Бебжа[1] (польск.: Biebrza, літ. Bebras, бел. Бобра, Бебра) — рака ў паўночна-ўсходняй Польшчы, у Падляскім ваяводстве, правы прыток Нарава (басейн Віслы).
Назва
[правіць | правіць зыходнік]Паводле Ю. Покарнага, польская рачная назва Бебжа (Biebrza) паходзіць ад слав. *bebrъ, якое ўзыходзіць да індаеўрапейскага кораня *bhe-bhros «карычневы; бабёр»[2].
Існуюць літоўскія рачныя назвы тыпу Bebrė, Bebrinė, Bebrujis[3], таксама бярэзінская рака Бабруйка, верхнедняпроўская Бебря[4].
Гідраграфія
[правіць | правіць зыходнік]Даўжыня 165,1 км. Плошча вадазбору 7054,4 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 33,6 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,13 ‰.
Праз Аўгустоўскі канал злучаецца з ракой Нёман.
Басейн Бебжы характарызуецца асіметрыяй: больш развіты правыя прытокі — 75,5 % (галоўным чынам рэкі, якія выцякаюць з Мазурскіх азёраў), левыя прытокі ўсяго — 24,5 % вады ад агульнай масы.
У басейне ракі размяшчаецца Бебжанскі нацыянальны парк.
Для паляпшэння артыкула пажадана |
Зноскі
- ↑ Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 236-2010 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Рэспублікі Польшча на беларускую мову». Гл. польска-беларускую практычную транскрыпцыю.
- ↑ J. Pokorny. Indogermanisches etymologisches Wörterbuch. Bern / München 1959 / 1969. C. 136.
- ↑ A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. Vilnius, 1981. С. 60.
- ↑ В. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 176, 177.
