Бебжанскі нацыянальны парк

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Бебжанскі нацыянальны парк
Biebrzański Park Narodowy
невядома
Размяшчэнне Польшча
Плошча
  • 592,23 км²
Дата заснавання 1993
Сайт biebrza.org.pl
physical
Бебжанскі нацыянальны парк
Бебжанскі нацыянальны парк
Катэгорыя на Вікісховішчы

Бебжанскі нацыянальны парк (польск.: Biebrzański Park Narodowy) — нацыянальны парк у Польшчы, утвораны 9 верасня 1993. Самы вялікі нацыянальны парк краіны, плошча 592,23 км². Размешчаны ў Падляскім ваяводстве.

Даліна Бебжы

Пад аховай знаходзіцца рака Бебжа, што паволі цячэ па забалочанай катлавіне, багатая арнітафаўна.

Прырода церпіць ад пажараў, якія ўспыхваюць штогод. Увесну 2020 лясныя пажары трывалі амаль тыдзень і панішчылі балоты, дзе жывуць ласі, бабры і ўнікальныя віды птушак. Прычынаю хуткага распаўсюджвання пажару стаў вецер і анамальная засуха. 26 красавіка польскія пажарныя заявілі, што ўдалося затушыць пажар[1][2].

Зноскі