Бег на доўгія дыстанцыі
Выгляд
Бег на доўгія дыстанцыі — сукупнасць лёгкаатлетычных бегавых дысцыплін на стадыёне, якая аб'ядноўвае дыстанцыі да якіх адносяць 2 мілі (3218 метраў), 5000 метраў, 10 000 метраў, 15 000 метраў, 20 000 метраў, 25 000 метраў, 30 000 метраў. Найбольш прэстыжнымі, алімпійскімі, з’яўляюцца дыстанцыі 5000 і 10 000 метраў.
Спаборніцтвы на дыстанцыях больш за 10 000 метраў вельмі рэдка праводзяцца на стадыёне, а часцей на шашы. Па класіфікацыі Сусветнай лёгкай атлетыцы падобныя спаборніцтвы адносяцца да катэгорыі «прабегаў» (бег па шашы). Даўжыня дыстанцый пры бегу па шашы вымяраецца ў кіламетрах, на стадыёне — у метрах.
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]
Бег на доўгія дыстанцыі на Вікісховішчы |