Безааравы казёл
Jump to navigation
Jump to search
Безааравы казёл | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Падвіды | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Гл. тэкст
| |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Арэал | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Ахоўны статус | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
Безааравы казёл (Capra aegagrus) — парнакапытная жвачная жывёла сямейства пустарогіх.
Даўжыня цела 1,2 — 1,6 м, вышыня 0,7 — 1 м, маса 25 — 40, зрэдку да 80 кг. Поўсць на спіне і баках летам рыжавата-бурая, зімой шаравата-бурая. Уздоўж спіны і на шыі чорна-бурыя палосы. Рогі шаблепадобныя, сціснутыя з бакоў, у самцоў даўжынёй да 1,3 м. Мае бараду.
Вядомы 4 падвіды. Пашыраны ў Заходняй, Сярэдняй і Паўднёвай (Пакістан) Азіі. Жыве на цяжкадаступных схілах гор на вышыні да 4200 м над узроўнем мора.
Корміцца расліннасцю. У страўніку або кішэчніку ёсць мінералізаваныя адклады ежы — безаар (адсюль назва), якім прыпісвалі магічныя лекавыя ўласцівасці.
Нараджае 1-2 казлянят.
Безааравы казёл — адзін з продкаў свойскіх козаў
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Безааравы казёл // БелЭн у 18 т. Т. 2. — Мн., 1996.