Бекташы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ханака бекташы ў цэнтральнай Албаніі

Бекташы́ (араб. بكتاشية‎‎, перс.: بکتاشیه, турэцк.: Bektaşi, алб.: Bektashi) — алавіцкі ордэн дэрвішаў. Найбольшая колькасць сучасных прыхільнікаў бекташы жыве ў Албаніі, дзе яны вылучаюцца як асобная канфесія, да якой належыць 2,09% ад усіх вернікаў (2011 г.)[1].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Заснавальнікам вучэння бекташы лічыцца Хаджы Бекташ Велі (1209 - 1271 гг.), народжаны на паўночным ўсходзе сучаснага Ірана, які большую частку жыцця правёў у Анатоліі. Ордэн дзейнічаў пераважна на тэрыторыі Асманскай імперыі і меў значны ўплыў на дзяржаўнае жыццё праз янычарскі корпус у Стамбуле. У канцы XVII - пачатку XIX стст. былыя янычары, выхадцы з Балканскага паўвострава, распаўсюджвалі вучэнне на радзіме.

У 1826 г., калі янычарскі корпус быў расфарміраваны, бекташы апынуліся ў Стамбуле па-за законам. Адраджэнне ордэна на некаторы час стала магчымым пасля 1876 г. Менавіта да перыяду канца XIX - пачатку XX ст. належыць большая частка бекташскай духоўнай літаратурнай спадчыны. У 1925 г. суфійскія ордэны ў Турцыі былі забаронены, і кіраўніцтва бекташы пераехала ў Албанію. У 1967 - 1990 гг. забаронены на тэрыторыі Албаніі. У наш час адбываецца адраджэнне.

Веравучэнне[правіць | правіць зыходнік]

Рэлігійная практыка бекташы заснавана на дактрыне адзінства быцця, блізкага да пантэізму. Адначасова прысутнічаюць іншыя рысы, якія набліжаюць бекташы да астатніх шыітаў — шанаванне прарока Алі, дванаццаці імамаў, святкаванне наўруза, і містычнае суфійскае вучэнне пра пераход вернікамі чатырох сімвалічных брамшарыят, тарыкат (духоўны шлях), марыфа (сапраўдныя веды) і хакіка (праўда).

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]