БелСел

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
БелСел
Тып бізнес
Заснаванне 1991
Скасавана 2014
Размяшчэнне
Ключавыя фігуры Сабораў Андрэй
Галіна Паслугі сотавай сувязі
Сайт diallog.by

ТАА СП «БелСел» (гандлёвая марка DIALLOG™) — першы аператар сотавай сувязі стандарту NMT-450 і CDMA-2000 (першы аператар сотавай сувязі стандарту GSM — Вэлком) у Беларусі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Кампанія заснавана беларускім бокам сумесна з брытанскай кампаніяй Cable & Wireless Plc. у 1991 годзе. Паслугі сотавай сувязі стандарту NMT-450 пачала аказваць 7 мая 1993 года.

З 6 лютага 2003 года кампанія пачала аказваць паслугі сотавай сувязі стандарту CDMA-2000 («2.5G»). З сакавіка 2006 года сетка стандарту NMT была згорнутая.

З 15 ліпеня 2003 года паслугі сотавай сувязі стандарту CDMA-2000 аказваюцца пад гандлёвай маркай DIALLOG™.

У чэрвені 2007 года ТАА СП «БелСел» пачало аказваць паслугі па тэхналогіі перадачы дадзеных 3G (трэцяга пакалення) EV-DO.

Назва фірмы — БелСел — беларускі варыянт англійскай назвы BelCel (Bеlarussian Cellular), што азначае Беларуская Сотавая.

15 студзеня 2014 года на сайце Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь з'явілася паведамленне, што аператару «БелСел» адмоўлена ў працягненні ліцэнзіі на ажыццяўленне дзейнасці ў галіне сувязі. Ліцэнзія, выдадзеная раней ТАА СП «БелСел», сапраўдная да 23 студзеня 2014 года.[1]

У 00:00 24 студзеня 2014 года кампанія спыніла аказанне галасавой сувязі і інтэрнэту. Сетка стандарту INT-MC-450 была выключана.

Статыстыка[правіць | правіць зыходнік]

На 1 студзеня 2009 года паслугамі кампаніі карыстаюцца больш за 105 500 абанентаў. Зона дзеяння сеткі «БелСел» ахапляе больш 54 % тэрыторыі краіны, на якой пражывае звыш 77 % насельніцтва Беларусі (94 % гарадскіх жыхароў).

Сувязь «БелСел» забяспечваюць 175 базавыя станцыі, 78 з якіх падтрымліваюць тэхналогію EV-DO. 35 базавых станцый у Мінску падтрымліваюць тэхналогію EV-DO Rev.A.

Роўмінгавыя пагадненні ў кампаніі «БелСел» сёння заключаны з 16 аператарамі ў 3 краінах свету. Дылерская сетка — 100 салонаў у 45 населеных пунктах.

Нумар абанента DIALLOG[правіць | правіць зыходнік]

+375-29-4**-**-**

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]