Белавежскі сельсавет

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Белавежскі сельсавет
Краіна Беларусь
Уваходзіць у Камянецкі раён
Уключае 4 населеныя пункты
Адміністрацыйны цэнтр Белавежскі
Дата ўтварэння 18 жніўня 1986
Насельніцтва (2009) 2 301
Белавежскі сельсавет на карце
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 1

Белаве́жскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2008 г. пасёлак) Белавежскі.

Утвораны 18 жніўня 1986 года ў складзе Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці БССР. 7 верасня 2006 года ў склад сельсавета з Вярховіцкага сельсавета перададзена вёска Манчакі[1]. 16 верасня 2008 года ў склад сельсавета з Войскага сельсавета перададзена вёска Кашчэнікі[2]

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2301 чалавек[3], з іх 67,5 % — беларусы, 17,2 % — украінцы, 13,1 % — рускія[4].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.