Белае (возера, Ушацкі раён, басейн Ушачы)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Белае
Морфаметрыя
Даўжыня 0,75 км
Шырыня 0,46 км
Плошча 0,21 км²
Найбольшая глыбіня 5,1 м
Басейн
Плошча вадазбору каля 1 км²
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Белае (Беларусь)
Белае
Белае
Белае (Віцебская вобласць)
Белае
Белае
Map

Бе́лае — возера ва Ушацкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Ушача. Знаходзіцца за 6 км на паўднёвы захад ад гарадскога пасёлка Ушачы, каля вёскі Замошша 2.

Плошча паверхні возера 0,21 км², даўжыня 0,75 км, найбольшая шырыня 0,46 км. Найбольшая глыбіня дасягае 5,1 м. Берагі возера нізкія, пясчаныя, месцамі сплавінныя. у сярэдзіне катлавіны возера невялікі востраў. Зарастае да глыбіні 4 м. Злучана ручаём з возерам Ясна.

Сярод флоры адметны рэдкі для Беларусі від — наяда марская.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 2. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2).
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 28, 29. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)
  • Ліст карты N-35-34. Выданне 1987 г. Стан мясцовасці на 1984 г. (руск.)