Белае (возера, Астравецкі раён)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Белае
Возера Белае
Возера Белае
Каардынаты: 54°53′56,47″ пн. ш. 26°09′44,1″ у. д.HGЯO
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Вышыня над узроўнем мора 131,6 м
Даўжыня 0,9 км
Шырыня 0,4 км
Плошча 0,34 км²
Найбольшая глыбіня 4 м
Упадаюць Сарачанка
Выцякаюць Сарачанка
Белае (Беларусь)
Белае
Белае
Лагатып Вікісховішча Белае на Вікісховішчы

Бе́лае — возера ў Астравецкім раёне Гродзенскай вобласці. Знаходзіцца за 34 км на паўночны ўсход ад горада Астравец, у кіламетры на ўсход ад вёскі Белая Вада. Належыць да Сарачанскай групы азёр.

Возера знаходзіцца ў басейне ракі Сарачанка. Плошча Белага складае 0,34 км². Найбольшая глыбіня возера — 4 м. Даўжыня возера — 0,9 км, найбольшая шырыня — 0,4 км.

У паўночна-заходняй частцы возера злучана пратокай з возерам Клевел, у паўднёва-ўсходняй частцы — з возерам Туравейскае.

Берагі параслі лесам.

Водзяцца: шчупак, акунь, верхаводка, плотка, краснапёрка, ёрш звычайны, карась сярэбраны.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Блакiтная кнiга Беларусi — Мн.: БелЭн, 1994.
  • Атлас охотника и рыболова: Гродненская область. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010.