Белае (возера, Драгічынскі раён)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Белае
Біле озеро (Любешівський район).jpg
Каардынаты: 51°54′13,77″ пн. ш. 24°58′59,10″ у. д.HGЯO
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Рэгіён Брэсцкая вобласць
Вышыня над узроўнем мора 146,5[1] м
Даўжыня 3,48 км
Шырыня 2,78 км
Плошча 5,2 км²
Даўжыня берагавой лініі 11 км
Найбольшая глыбіня 11,6 м
Сярэдняя глыбіня 5,7 м
Плошча вадазбору 107 км²
Белае (Брэсцкая вобласць)
Белае
Белае
Белае (Украіна)
Белае
Белае

Бе́лаевозера ў Драгічынскім раёне Брэсцкай вобласці і Валынскай вобласці Украіны, за 30 км у напрамку на паўднёвы захад ад горада Драгічын, у басейне ракі Прыпяць.

Плошча паверхні возера 5,2 км², даўжыня 3,48 км, найбольшая шырыня 2,78 км. Найбольшая глыбіня дасягае 11,6 м, сярэдняя — 7 м. Плошча вадазбору каля 107 км².

Катлавіна карставага[2] паходжання выцягнутая з поўначы на поўдзень. Схілы катлавіны вышынёй да 3 метраў, спадзістыя. Мелкаводдзе пясчанае, на вялікіх глыбінях дно возера выслана сапрапелем. У паўднёвай частцы возера востраў.

Возера праточнае. У Белае ўпадае канал з возера Валянскае і выцякаюць каналы Белаазёрскі і Жыроўскі, злучаючыя возера з Дняпроўска-Бугскім каналам.

У возеры водзяцца акунь, лешч, карась, сом і іншыя віды рыб.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 2. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2).
  • Беларуская ССР: Кароткая энцыклапедыя. У 5-і т. Т.2 / Рэд. кал.: П. У. Броўка і інш. — Мн.: Гал. рэд. БелСЭ, 1979. — Т. 2. — 752 с. — 15 000 экз.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]