Белае (возера, Расонскі раён)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Белае
Возера Белае, выгляд з усходняга берага
Возера Белае, выгляд з усходняга берага
Каардынаты: 56°03′10,32″ пн. ш. 28°28′34,90″ у. д.HGЯO
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Вышыня над узроўнем мора 131,1[1] м
Даўжыня 2,75 км
Шырыня 2,25 км
Плошча 3,01 км²
Аб'ём 0,0105 км³
Даўжыня берагавой лініі 10,1 км
Найбольшая глыбіня 7,1 м
Плошча вадазбору 3,1 км²
Белае (Беларусь)
Белае
Белае
Белае (Віцебская вобласць)
Белае
Белае
Лагатып Вікісховішча Белае на Вікісховішчы

Бе́лае (Белае Ю́хаўскае) — возера ў Расонскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Свольна, за 24 км на паўночны захад ад г.п. Расоны, за 1,6 км на ўсход ад возера Лісна, сярод хваёвага лесу, на тэрыторыі ландшафтнага заказніка Чырвоны Бор.

Плошча паверхні возера 3,01 км². Найбольшая глыбіня 7,1 м. Даўжыня 2,75 км, найбольшая шырыня 2,25 км. Даўжыня берагавой лініі 10,1 км. Аб'ём вады 10,5 млн. м³. Плошча вадазбору 3,1 км².

Схілы катлавіны стромкія, на паўночным усходзе спадзістыя, пясчаныя. Берагавая лінія звілістая. Берагі нізкія, пясчаныя, на ўсходнім заліве больш высокія, тарфяністыя, пад лесам і хмызняком. Мелкаводдзе пясчанае, дно глыбей за 2 м выслана ілам і сапрапелем. Вада вельмі празрыстая.

Возера бяссцёкавае, зарастае. Расліннасць утварае паласу шырынёй да 100 метраў.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Блакітны скарб Беларусі : энцыклапедыя / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мн., 2007.
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 2. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2).
  • Прудкоўскі Р. Плешчуцца жыватворныя хвалі Белага Юхаўскага / Р. Прудкоўскі // Голас Расоншчыны. — 2005. — 20 верас.
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 10. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5.(руск.) 

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]