Перайсці да зместу

Белае (рыбгас)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Белае — буйны комплекс сажалак для развядзення рыбы ў пасёлку Азёрны Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці агульнай плошчай 5451 га. Рыбгас мае статус тэрыторыі, важнай для птушак з 1998 года (код BY019, крытэрыі А1, В2, В3). Вышыня над узроўнем мора — 126—138 метраў.[1]

Агульная плошча сажалак рыбгаса — 1649 гектараў.[2]

52°18′ пн. ш. 27°39′ у. д.HGЯO

Сажалкі з’яўляюцца буйнейшым у рэгіёне месцам гнездавання многіх відаў вадаплаўных і рыбаядных птушак. Асабліва важнае значэнне тэрыторыя мае для захавання наступных відаў: Чапля-бугай (Botaurus stellaris), Качка шэрая (Anas strepera), Белавокі нырок (Aythya nyroca), Нырок-сівак (Aythya ferina). Сярод іншых відаў птушак у наваколлях рыбгаса гняздуюцца арлан-белахвост (Haliaeetus albicilla), драч (Crex crex), бусел чорны (Ciconia nigra). Белае — адзінае ў Беларусі месца, дзе гняздуецца рэдкая качка савук-луток (Mergellus albellus).[2] Ля азёр рыбгаса назіраўся сокал-шулёнак (Falco vespertinus)[3].

Сысуны прадстаўлены наступнымі відамі: янотападобны сабака (Nyctereutes procyonoides), звычайная лісіца (Vulpes vulpes), норка амерыканская (Neovison vison), куніца лясная (Martes martes) і іншыя.[2] Сярод рыб, якія вырошчваюць у рыбгасе карп (Cyprinus carpio carpio), белы амур (Ctenopharyngodon idella), талсталобік (Hypophthalmichthys molitrix), шчупак звычайны (Esox lucius).[4]

Уся тэрыторыя рыбгаса акружана пойменнымі дубравамі. Сажалкі раздзелены дамбамі, якія параслі лазняком і бярозай. Самі вадаёмы парослыя рагозам (Typha).[2]

Зноскі

  1. Beloe fish-farm Архівавана 5 сакавіка 2016. (англ.)
  2. а б в г Рыбгас «Белае» Архівавана 18 ліпеня 2013.
  3. Кобчик(недаступная спасылка) (руск.)
  4. «Белое» опытный рыбхоз Архівавана 11 кастрычніка 2014. (руск.)
  • A.Kozulin, L.Vergeichik, M.Nikiforov and others. Treasures of Belarusian nature.- Minsk, 2002. −160 p.