Белазубкі
Выгляд
Белазубкі | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Белазубка белабрухая (Crocidura leucodon) | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Crocidura Wagler, 1832 | |||||||||||||||||||||||||||||||||
|
Белазубкі (Crocidura) — род дробных млекакормячых сямейства Землярыйкавыя (Soricidae).
Даўжыня цела 4—15 см, хваста 4—11 см. Нагадваюць мышэй. Шкурка зверху цёмна-бурая, знізу светлая, амаль белая. На хвасце рэдкія доўгія валаскі. Вушы адносна вялікія, зубы белыя (адсюль назва).
Адрозніваецца каля 150 відаў. Пашыраны ў Афрыцы і Еўразіі, у т.л. на Каўказе і поўдні Сібіры, у Сярэдняй Азіі і Прымор'і. На тэрыторыі Беларусі зрэдку трапляюцца белазубка белабрухая і белазубка малая.
Кормяцца дробнымі беспазваночнымі і іх лічынкамі.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Белазубкі // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 2. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2).
- Биологический энциклопедический словарь / Гл. ред М. С. Гиляров. Ред. колл. А. А. Баев, Г. Г. Винберг, Г. А. Заварзин и др.. — 2-е изд. исправл. — М.: Советская энциклопедия, 1989. — С. 54. — 864 с. — 150 000 экз. — ISBN 5-85270-002-9. (руск.)