Беламорскі раён
| Беламорскі раён | |||||
|---|---|---|---|---|---|
| | |||||
|
|||||
| Краіна | |||||
| Уваходзіць у |
|
||||
| Адміністрацыйны цэнтр | |||||
| Дата ўтварэння | 1927 | ||||
| Насельніцтва |
|
||||
| Плошча |
|
||||
| Вышыня над узроўнем мора |
76 м | ||||
|
|
|||||
| Часавы пояс | MSD і UTC+03:00 | ||||
| Тэлефонны код | 81437 | ||||
| Паштовыя індэксы | 1865XX | ||||
| Афіцыйны сайт | |||||
Беламорскі раён (руск.: Беломо́рский район) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка (раён) і муніцыпальнае ўтварэнне (муніцыпальны раён) у складзе Рэспублікі Карэлія Расійскай Федэрацыі. Адміністрацыйны цэнтр — горад Беламорск.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Раён размешчаны ў паўночна-ўсходняй частцы Рэспублікі Карэлія ўздоўж узбярэжжа Анежскай губы Белага мора. Плошча — 12797 км².
Мяжуе з Кемскім, Калевальскім, Муязерскім і Сегежскім раёнам Рэспублікі Карэлія, на паўднёвым усходзе — з Архангельскай вобласцю.
Больш за палову тэрыторыі раёна займаюць балоты, каля 40 % тэрыторыі пакрыта лесам (асноўныя пароды: хвоя і елка), астатнюю тэрыторыю займае акваторыя Белага мора.
Прамысловыя прыродныя рэсурсы раёна складаюць рыба, морапрадукты, лясныя рэсурсы, торф. Карысныя выкапні прадстаўлены гранітам, пясчана-жвіровымі матэрыяламі, малібдэнавымі рудамі, золатам.
Найбуйнейшыя рэкі: Ніжні Выг, Калежма, Пяла, Нюхча, Ухта, Сума, Тунгуда, Летняя, Маленьга.