Беларускае аб’яднанне ў Заходняй Аўстраліі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Беларускае аб'яднанне ў Заходняй Аўстраліі — арганізацыя беларусаў у Аўстраліі створаная ў 1958 г. у Перце (Заходняя Аўстралія).

Беларускае аб'яднанне займаецца арганізацыяй нацыянальных мерапрыемстваў, прэзентацыяй беларусаў у сувязях з іншымі арганізацыямі. Уласнымі сіламі пабудавалі Беларускі народны дом, дзе знаходзіцца рэлігійна-культурны цэнтр беларускага жыцця. Прадстаўнікі Аб'яднання рэгулярна ўдзельнічалі ў мерапрыемствах, ладжаных іншымі нацыянальнымі арганізацыямі і аўстралійскімі ўладамі. Значным дасягненнем ёсць шматгадовая дзейнасць беларускага радыё ў Перце.

З 1979 г. Аб'яднанне з'яўляецца сябрам Федэральнай рады беларускіх арганізацый у Аўстраліі.

У 1990-х гадах прадстаўніком знешніх сувязей арганізацыі з'яўляўся Міхась Раецкі, а прадстаўніком газеты «Беларус» — Марыя Мароз.

Старшыні[правіць | правіць зыходнік]

  • Міхась Раецкі
  • Аляксандр Мароз
  • Леў Дамброўскі
  • Міхась Раецкі-малодшы 1987 — с.ч.

Вядомыя члены ўправы [1][правіць | правіць зыходнік]

Алекс Мароз, Марыйка Ёлаб, Сяргей Дамброўскі, Марыя Пятрэнка, Еўфрасіння Дамброўская, Марыя Мароз, Міхась Ёлаб.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Гардзіенка, Н. Беларусы ў Аўстраліі: да гісторыі дыяспары / Наталля Гардзіенка; Прадмова І.Сурвіллы. — Мн.: Беларускі кнігазбор, 2004. — 468 с., [4] арк. — (Бібліятэка Бацькаўшчыны, Кніга 3). — С. 445—446. — ISBN 985-6730-79-1/

Зноскі

  1. Управа рэгулярна пераабіралася.