Беларускае аб’яднанне ў Новым Паўднёвым Уэльсе (прыхільнікі Рады БНР)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Беларускае аб'яднанне ў Новым Паўднёвым Уэльсе (прыхільнікі Рады БНР). Створана ў сакавіку 1951 г. у Сіднеі прыхільнікамі Рады БНР, што выйшлі са складу Беларускага аб'яднання ў Аўстраліі. Управа рэгулярна пераабіралася.

Арганізацыя наладжвала грамадска-культурную дзейнасць беларусаў у Сіднеі, а таксама рэпрэзентавала суайчыннікаў. У 19511954 гг. выдавала сваю версію інфармацыйнага бюлетэня «Новае Жыцьцё», рэдактарамі якога былі Аляксандр Смаль і пазней Міхась Лужынскі. У 1976 г. Аб'яднанне ініцыявала стварэнне ў Сіднеі беларускага радыё.

Арганізацыя была ўдзельнікам Федеральнай рады беларускіх арганізацый у Аўстраліі, і ў 1980 г. яе дэлегат падпісаў Статут гэтай арганізацыі.

Аб'яднанне спыніла дзейнасць пасля 1980 г. ў сувязі з тым, што большасць удзельнікаў далучыліся да Беларускага культурна-грамадскага клуба яшчэ ў 1973 г. і патрэбы ў захавані асобнай арганізацым паступова знікла.

Старшыні[правіць | правіць зыходнік]

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  • Антух, М. Я ўмею за сябе пастаяць / Мікола Антух // Адзінец, А. Паваенная эміграцыя: скрыжаванньні лёсаў: зборнік успамінаў / Аляксандр Адзінец. – Мн.: Медисонт, 2007. – 704 с., [28] с. іл. – (Бібліятэка Бацькаўшчыны: Кніга 11). – С. 17 – 25.
  • Калодка, А. Беларусы ў Аўстраліі / Аляксандар Калодка // Беларуская мэмуарыстыка на эміграцыі / Укл. Л.Юрэвіч. – Нью-Ёрк: БІНІМ, 1999. – 361 с. – С. 328 – 339.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Гардзіенка, Н. Беларусы ў Аўстраліі: да гісторыі дыяспары / Натальля Гардзіенка; Прадмова І.Сурвіллы. – Мн.: Беларускі кнігазбор, 2004. – 468 с., [4] арк. – (Бібліятэка Бацькаўшчыны, Кніга 3). – С. 444 – 445.