Беларускае грамадска-культурнае таварыства

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Беларускае грамадска-культурнае таварыства
БГКТ
Wejscie do siedziby BTSK na ulicy Warszawskiej 11 w Białymstoku.JPG
Дата заснавання 26 лютага 1956
Тып грамадская арганізацыя
Старшыня Ян Сычэўскі

Беларускае грамадска-культурнае таварыства (БГКТ) (польск.: Białoruskie Towarzystwo Społeczno-Kulturalne w Polsce) — грамадская арганізацыя беларусаў у Польшчы, якая праводзіць культурна-асветную работу сярод беларускага насельніцтва Польшчы.

У 1956 г. арганізуецца першы, заснавальны з'езд Беларускага грамадска-культурнага таварыства, які выбірае першых кіраўнікоў Галоўнага праўлення гэтай арганізацыі. Наступная дзейнасць БГКТ была накіравана на развіццё беларускай нацыянальнай асветы i культуры ў гарманічным супрацоўніцтве i дыялогу з культурай польскай, а таксама з культурамі іншых нацыянальных меншасцей, якія пражываюць у краіне. БГКТ ладзіць агляды фальклорных калектываў. Агульнапольскі фестываль «Беларуская песня», які кожны год праводзіцца ў Беластоку, з'яўляецца аўтарытэтным конкурсам усіх выканаўцаў беларускай песні. Разнастайных мерапрыемстваў, якія арганізуе таварыства, адбываецца ў год дзесяткі.

Пры БГКТ працуюць літаратурна-мастацкае аб’яднанне «Белавежа», каля 35 калектываў мастацкай самадзейнасці, клубы, бібліятэкі. Таварыства выдае «Беларускі каляндар» (штогод), рэпертуарныя зборнікі, было заснавальнікам тыднёвіка «Ніва».

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Сычэўскі Я. Удзел Беларускага грамадска-культурнага таварыства ў цывілізацыйным дыялогу культур беларуска-польскага памежжа // Беларуская дыяспара як пасрэдніца ў дыялогу цывілізацый: Матэрыялы III Міжнар. кангрэса беларусістаў «Беларуская культура ў дыялогу цывілізацый». «Беларускі кнігазбор», Мінск, 2001 г., ISBN 985-6638-15-1