Беларускае грамадска-культурнае таварыства (Санкт-Пецярбург)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Беларускае грамадска-культурнае таварыства ў Санкт-Пецярбургу — грамадская арганізацыя. Заснавана 30 красавіка 1989 г. Старшыня да 2013 года — Валянцін Пятровіч Грыцкевіч. Праводзіць навуковыя канферэнцыі, творчыя сустрэчы, лекцыі па гісторыі і культуры Беларусі, культурна-асветную работу. Мае філіялы — Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны і рэгіянальную суполку Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў. У 1992 г. намаганнямі БГКТ на месцы масавых растрэлаў савецкіх грамадзян у гарадскім пасёлку Левашова пастаўлены памятны крыж ахвярам з Беларусі і Літвы, падрыхтавана кніга «Мартыралог беларусаў Ленінграда». Прымае ўдзел у міжнародных і беларускіх навуковых канферэнцыях, з’ездах беларусаў свету і блізкага замежжа і іншае. Калектыў мастакоў «Маю гонар» наладжвае выстаўкі ў Расіі, Беларусі, краінах Балтыі.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларускае замежжа. — Мн., «Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі», 2010, ISBN 978-985-0534-8