Беларускае жыццё (1919)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

«Беларускае жыццё» — грамадска-палітычны і літаратурны часопіс нацыянальна-дэмакратычнага кірунку. Выдаваўся з чэрвеня 1919 у Вільні, з снежня 1919 да сакавіка 1920 у Мінску на беларускай мове лацінкай і з верасня 1919 кірыліцай як ілюстраваны штотыднёвік нерэгулярнай перыядычнасці.

Рэдактар-выдавец Ф. Аляхновіч, з 1920 літаратурны кіраўнік З. Бядуля.

Часопіс выступаў за стварэнне самастойнай беларускай дзяржавы буржуазна-дэмакратычнага тыпу або алтэрнатыўнай федэрацыі народаў былога ВКЛ, якая, на думку рэдакцыі, магла б процістаяць Польшчы, Расіі і Германіі. Ва ўмовах польскай акупацыі рэдакцыя іншла на кмпраміс, спадзеючыся на шчырасць абяцанняў «начальніка Польскай Дзяржавы» Ю. Пілсудскага, змясціла «Мемарыял Віленскай беларускай рады да Пілсудскага з просьбай дапамагчы аб'яднаць усю Беларусь «у незлежную дзяржаву, суседнюю і дружную з Польшчай» (5 верасня 1919). Аднак відавочна несумяшчальнасць паміж праграмай часопіса, аб'яўленай у артыкуле «Нашы мэты» (5 верасня 1919), дзе выдаўцы абвясцілі сваёй мэтай «уласную дзяржаўнасць», з планамі Пілсудскага, які ў звароце да жыхароў былога ВКЛ меў на ўвазе толькі культурна-нацыянальную аўтаномію і права на «вольную, нічым не звязаную гутарку аб сваіх патрэбах». У шэрагу праграмных артыкулаў часопіс выступаў супраць палітыкі бальшавікоў і адначасова супраць белагвардзейскай і нямецкай палітыкі зняволення Беларусі. Крытыкавалася палітыка Польшчы за няўвагу да нацыянальнага самавызначэння народаў, зямельнай рэформы і дэмакратызацыі. Часопіс падтрымаў выбранне старшынёй Цэнтральнай беларускай рады Віленшчыны і Гродзеншчыны Б. Тарашкевіча і яго перагаворы з польскім урадам (30 ліпеня і 4 жніўня 1919). Для светапогляду большасці аўтараў характэрна традыцыйная канцэпцыя беларускага народніцтва, арыентацыя на вёску і ідэалы вольнай кааперацыі як спецыфічна беларускага гістарычнага шляху.

Літаратурна-мастацкі аддзел часопіса вызначаўся жанравай разнастайнасцю, шырокім ахопам гісторыі беларускай мастацкай культуры і яе прпаблем, асабліва літаратуры і нацыянальнага тэатра: артыкулы З. Бядулі «Чаму яшчэ няма беларускага раману?» і «Хараство ў беларускай народнай творчасці»,ю нарысы пра творчасць Ф. Скарыны, С. Буднага, В. Цяпінскага, В. Дуніна-Марцінкевіча, К. Каганца, К. Каліноўскага, С. Манюшкі, У. Галубка, цыкл артыкулаў А. Навіны «Нашыя песняры», даследаванне І. Луцкевіча пра кітабы.

Часопіс друкаваў інфармацыю пра жыццёвы лёс і творчасць беларускіх пісьменнікаў, дзеячаў мастацтва, змяшчаў вершы Я. Купалы, Я. Коласа, вершы, апавяданні і нарысы З. Бядулі, Ц. Гартнага, А. Гаруна, М. Гарэцкага, А. Гурло, М. Кудзелькі (М. Чарота), М. краўцова, Г. Леўчыка, А. Зязюлі, урыўкі з «Гісторыі беларускае літаратуры» М. Гарэцкага, п'есы Ф. Аляхновіча, хроніку літаратурна-мастацкага жыцця, у т.л. паведамлялася пра выданне на рускай мове твораў Я. Купалы «Выбраныя вершы ў перакладах рускіх паэтаў» (М., 1919).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]