Беларускае згуртаванне вайскоўцаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Беларускае згуртаванне вайскоўцаў
Патрыятычны рух БЗВ запасу, асоб у адстаўцы і іншых грамадзян (з 10 сакавіка 1995 года), БЗВ (абрэвіятура)
Краіна
Адрас Мінск, Беларусь
Тып арганізацыі грамадскае аб’яднанне
Кіраўнікі
Старшыня Мікалай Статкевіч
Заснаванне
Дата заснавання 19 жніўня 1991 (32 гады таму) (1991-08-19)
Ліквідацыя
Дата скасавання 2000 год

Беларускае згуртаванне вайскоўцаў (БЗВ) — непалітычны грамадскі добраахвотны рух, у якім незалежна ад нацыянальнасці, веравызнання, палітычных поглядаў і членства ў іншых рухах і партыях, на дэмакратычных пачатках аб’ядноўваліся былыя вайскоўцы сапраўднай службы або ў адстаўцы, а таксама калектыўныя члены — іншыя грамадскія арганізацыі і палітычныя партыі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Заснавана 19 — 20 жніўня 1991 года ў Мінску падчас жнівеньскага путчу 1991 года. Устаноўчы з’езд адбыўся 12 — 13 кастрычніка 1991 года ў Мінску. Зарэгістравана ў снежні 1991 года. Вышэйшы орган БЗВ — з’езд. Паміж з’ездамі кіраўніцтва ажыццяўлялася каардчнацыйнай і выканаўчай радамі. Старшыня М. В. Статкевіч. Аснову БЗВ складалі суполкі ў гарнізонах і вайсковых аддзелах. Вытокам БЗВ з’яўляўся рух патрыятычных вайскоўцаў, якія ўваходзілі з 1989 года ў гурткі Таварыства беларускай мовы ў Барысаве, Бярозе, Мінску, Казахстане, Маскве, Цверы і інш.

У 2000 годзе арганізацыя БЗВ не прайшла перарэгістрацыю і была ліквідавана дэ-юрэ.

Мэты і задачы[правіць | правіць зыходнік]

Садзейнічанне ажыццяўленню вайсковыя рэформы, абарона дэмакратыі і дзяржаўнага суверэнітэту Рэспублікі Беларусі, правоў беларускіх вайскоўцаў, выхаванне патрыятызму і нацыянальнай годнасці ў вайскоўцаў і шырокіх колаў грамадства.

Дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

БЗВ прымала ўдзел ў распрацоўцы дакументаў, накіраваных на фарміраванне беларускага войска і правядзенне вайсковай рэформы: правяло рэспубліканскую акцыю «Урок патрыятызму», у межах якой падрыхтаваны і змешчаны ў перыядычным друку кароткі нарыс вайсковай гісторыі Беларусі «Забытая слава» (1992). У сакавіку 1992 выступіла ініцыятарам і арганізатарам падпісання «Антыкрызіснага пагадненні супраць знешняй пагрозу суверэнітэту Рэспублікі Беларусь», якое аб’яднала ўсе патрыятычныя сілы рэспублікі. 16 лютага 1994 г. Вярхоўны суд Рэспублікі Беларусь спыніў дзейнасць БЗВ за ахову забастоўкі рабочых у Мінску. 16 лютага 1994 г. створаны аргкамітэт патрыятычнага руху БЗВ, 10 сакавіка 1995 г. зарэгістраваны Патрыятычны рух БЗВ запасу, асобаў у адстаўцы і іншых грамадзян.

Ці то рэпрэсіі зрабілі сваю справу, ці то агульная сітуацыя ў краіне не спрыяла працягу актыўнай дзейнасці БЗВ, але паступова яе работа затухала. У 2000 годзе арганізацыя БЗВ не прайшла перарэгістрацыю і была зліквідавана дэ-юрэ. Пасля гэтага былі спробы адрадзіць БЗВ, праводзіліся канферэнцыі, але яе дзейнасць засталася ў гісторыі[1]

Зноскі

  1. [1] Архівавана 29 ліпеня 2017. Лунёва Л. Лёс Беларускага згуртавання вайскоўцаў і яго стваральнікаў // Народная воля. — 2011. — 18 кастрычніка.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Бірукоў, М. М. Беларускае згуртаванне вайскоўцаў / М. М. Бірукоў // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Т. 1. А — Беліца / БелЭн; Рэдкал.: М. В. Біч (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1993. — 494 с., [8] к.: іл. — С. 55 — 56. — ISBN 5-85700-074-2.