Беларускае народнае ткацтва
Беларускае народнае ткацтва — від народнага рамяства, шырока распаўсюджаны па ўсёй тэрыторыі Беларусі[1].
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Ткацтва на тэрыторыі Беларусі сустракалася, паводле работ археолагаў, з эпохі зарубінецкай культуры, у XI—XII стагоддзях[2][3]. У дакументах XVI—XVII стст. сустракаюцца матэрыялы па ткацтве беларусаў. У апублікаваных матэрыялах Віленскай археаграфічнай камісіі маюцца паведамленні аб тканінах і тканых вырабах хатняга вытворчасці[1].
Сыравіна[правіць | правіць зыходнік]
У канцы XIX — пачатку XX ст. асноўнай сыравінай для вырабу тканін у хатніх умовах у беларусаў з'яўляліся кудзелістыя расліны і авечая поўсць[1]. З кудзелістых раслін найбольш пашыранымі былі лён, каноплі[1][4][5].
Падрыхтоўчыя працы[правіць | правіць зыходнік]
Прадзенне[правіць | правіць зыходнік]
Прадзенне — ператварэнне валакна ў нітку. Гэта даволі працаёмкі і важны працэс. Ад якасці пражы шмат у чым залежыць якасць гатовай пражы[1].
Афарбоўка пражы[правіць | правіць зыходнік]
Афарбоўка пражы давала магчымасць ствараць пры ткацтве самыя розныя па каларыстыцы арнаментаваныя тканіны. Часцей за ўсё для афарбоўкі выкарыстоўваліся раслінныя фарбавальнікі. З канца XIX — пачатку XX стагоддзяў даволі шырокае распаўсюджванне атрымалі хімічныя фарбавальнікі, якія да XX стагоддзя цалкам выцеснілі раслінныя[1].
Снаванне[правіць | правіць зыходнік]
Снаванне — гэта размяшчэнне пражы такім чынам, каб у момант ткання аснова дзялілася на верхні і ніжні рады, каб утварыўся зеў. Вядомы тры спосабы снавання: на сцяне, на раме і на снавалцы, якая круціцца[1].
Прылады ткацтва[правіць | правіць зыходнік]
Дошчачкі[правіць | правіць зыходнік]
Ткацтва на дошчачках(руск.) бел. -- адзін з самых старых спосабаў вырабу тканага палатна. Дошчачкі гэта невялікія плоскія фігуры з дрэва, на Беларусі найчасцей квадраты памерам 10 на 15 см, з адтулінамі па чатырох вуглах. Такая прылада выкарыстоўвалася для ткацтва паясоў[6][7][8].
Бёрда[правіць | правіць зыходнік]
Бёрда — прыстасаванне для ручнога ткацтва, род грэбня. Вядома са старажытных часоў. Можа быць выкарыстана для стварэння нешырокай тканай паласы. На бёрдзе можна вырабіць пояс, нешырокі ручнік, абрусы і да т. п.
Кросны[правіць | правіць зыходнік]

На Беларусі асноўны тып кроснаў уключае: «ставы» — драўляны каркас, на якім збіраюць канструкцыйна важныя вузлы станка; «навоі» — 2 драўляныя валы, на адзін з якіх навіваюць ніткі асновы, а на другі намотваюць палатно; «ніты», або «нічальніцы», — надзетыя радамі на 2 паралельныя пруткі (верхні і ніжні) ніцяныя завесы, праз якія працягваюць ніткі асновы (ад колькасці нітаў залежыць узор тканіны); «Бёрда» — прыстасаванне для прыбівання уточнай ніткі, якое складаецца з тонкіх вузкіх пласцінак накшталт грабеньчыка з 2 спінкамі і ўкладваюцца ў «набіліцы», «панажы», «калёсцы», «чапёлкі» — рычагі і блокі для прывядзення ў рух нітаў. Пры націску па панажы, прывязаныя да іх ніты разыходзяцца і ўтвораць у аснове зеў, праз які пракідваюць чаўнок з навітым на цэўку утком.
Вывучэнне беларускага ткацтва[правіць | правіць зыходнік]
Для этнографаў беларускае народнае ткацтва ўяўляе вялікую цікавасць, бо яно цесна звязана з гісторыяй народа і можа служыць каштоўным матэрыялам пры даследаванні этнічных працэсаў мінулага, этнакультурных узаемасувязяў беларусаў з іншымі народамі[1]. Найбольш значны матэрыял па ткацтве Віцебшчыны ўтрымліваецца ў працы М. Я. Нікіфароўскага «Нарысы простанароднага жыцця-быцця ў Віцебскай Беларусі і апісанне прадметаў ужытку»[9]. У архіўных крыніцах маюцца звесткі аб распаўсюджванні і ўзроўні развіцця беларускага ткацтва ў 17—18 стагоддзях[10].
Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 1,2 1,3 1,4 1,5 1,6 1,7 Курилович А. Н. Белорусское народное ткачество. — Мн.: Наука и техника, 1981. — 119 с.
- ↑ Поболь Л. Д. Славянские древности Белоруссии. — Мн., 1971..
- ↑ Воронин Н. Н. Древнее Гродно // Материалы и исследования по археологии древнерусских городов. — М., 1954. — Т. 3.
- ↑ Беларускі нацыянальны касцюм (руск.)
- ↑ Традыцыйнае адзенне
- ↑ Лебедева Н. И. Прядение и ткачество восточных славян в XIX - начале XX в. // Восточнославянский этнографический сборник. — М., 1953. — С. 493..
- ↑ Селівончык Вера. Ткацтва на дошчачках. Практычны дапаможнік(Майстроўня).. — Мн.: Медысонт, 2009. — 64 с.
- ↑ ТКАЦТВА НА ДОШЧАЧКАХ. Інструменты і матэрыялы
- ↑ М. Я. Нікіфароўскі. Очерки простонародного житья-бытья в Витебской Белоруссии и описание предметов обиходности. – Витебск, 1895. — Витебск, 1895..
- ↑ Центральный исторический музей БССР, ф. 694, оп. 2, д. 2001, л. 21; д. 3137, лл. 33-35; д. 4975, л. 84; Государственный архив Минской области, ф. 333Ю hg. 1? l/ 30 и др.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
![]() |
Беларускае народнае ткацтва на Вікісховішчы |
---|