Беларускае слова (1941)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
«Беларускае слова»
Тып газета
Краіна
Рэдактар Міхась Рагуля і Тодар Лебяда
Заснавана 1943
Спыненне публікацый 1944
Мова беларуская
Галоўны офіс

«Беларускае слова» — газета, якая выдавалася ў Віцебску (друкавалася ў Дзвінску) у 1943—1944 на беларускай мове пад кантролем германскіх акупацыйных уладаў. Выходзіла 2 разы на месяц (з лістапада 1943 — 3 разы). Рэдактары М. Рагуля, Т. Лебяда.

Асвятляла падзеі на франтах 2-й сусветнай вайны, прапагандавала ідэі беларускага нацыяналізму, публікавала антысеміцкія і антырускія матэрыялы. Шмат увагі аддавала пытанням гісторыі, нацыянальнага культурнага жыцця, адукацыі. Друкавала папулярныя гістарычныя нарысы (у рубрыцы «Пазнай сваю мінуўшчыну»), тэатральныя рэцэнзіі, крытычныя агляды беларускай літаратуры, метадычныя рэкамендацыі для настаўнікаў беларускай мовы, каментарыі педагагічных канферэнцый, літаратурныя творы М. Багдановіча, А. Каханоўскай, Т. Лебяды, П. Труса і інш.

Выйшаў не менш за 61 нумар.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]