Беларуская Палічка

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Беларуская Палічка
URL: www.knihi.com
Тып сайта: Інтэрнэт-бібліятэка
Рэгістрацыя: Няма
Мова(ы): Беларуская
Аўтар: Андрусь Жвір
Цяперашні стан: Дзейнічае

Беларуская Палічка — найстарэйшая і найбольшая (на 2005 год) беларуская электронная бібліятэка, закладзеная ў 1996 годзе[1] беларускім студэнтам з Аўстрыі Андрусём Жвірам[2] коштам уласнай стыпендыі[3].

Сталы склад супрацоўнікаў пры заснаванні налічваў 5 чалавек, у тым ліку дызайнер, сістэмны адміністратар і сканавальнік. На час заснавання ўсе супрацоўнікі, акрамя самога Андруся Жвіра, пражывалі ў Беларусі і займаліся стварэннем электроннага кнігазбору бясплатна. Першымі размешчанымі на сайце кнігамі сталі «100 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі», «Па слядах аднаго міфу» Міколы Ермаловіча і « Невядомая вайна: 1654—1667(англ.) бел.» Генадзя Сагановіча. Першым выдавецтвам, што дазволіла свае кнігі пераводзіць у электронны фармат быў «Беларускі кнігазбор».

Да лета 2005 года пры сайце дзейнічаў і форум («Гасцёўня»)[1][4]. З 2001 года «Беларуская Палічка» змяніла адрэсу на knihi.com[5].

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]