Перайсці да зместу

Беларуская рада культуры

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Беларуская Рада Культуры)
Беларуская рада культуры
Дата заснавання 2020
Тып грамадская арганізацыя
Краіна
Сайт byculture.org

Беларуская рада культуры — некамерцыйная дабрачынная арганізацыя, якая займаецца праблемамі беларускай культуры.

Арганізацыя зарэгістраваная на тэрыторыі ЕС (у Эстоніі пад назваю MTÜ Valgevene Kultuuri Assotsiatsioon), з мая 2023 года мае праваабарончы статус.

Гісторыя

Заснавана 1 кастрычніка 2020 года ў адказ на рэпрэсіі беларускіх улад супраць дзеячаў культуры ў Беларусі пасля фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў 2020 года і пачатку масавых пратэстаў. Спачатку арганізацыя называлася «Беларускі фонд культурнай салідарнасці». У лютым 2021 года ў сувязі з пашырэннем дзейнасці, акрамя дапамогі арганізацыя пачала займацца працэсамі падрыхтоўкі рэформ, фонд змяніў назву на Беларуская рада культуры[1].

7 чэрвеня 2022 года Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі прызнала Беларускую раду культуры «экстрэмісцкім фарміраваннем»[2]. Рашэннем Партызанскага суда Мінску ўсе старонкі і суполкі ў сетках, матэрыялы і ініцыятывы Беларускай рады культуры прызнаны «экстрэмісцкімі матэрыяламі»[3]. «Экстрэмісцкім» таксама прызнаны канал арганізацыі, прысвечаны кампаніі салідарнасці #BelarusWithUkraine.

Арганізацыя зарэгістраваная на тэрыторыі ЕС, з мая 2023 года мае праваабарончы статус.

У 2024 годзе некалькі людзей асудзілі за ахвяраванні Беларускай радзе культуры[4][5], у тым ліку за зробленыя да прызнання яе экстрэмісцкім фарміраваннем[6].

Дзейнасць

За першыя 10 месяцаў дзейнасці арганізацыя дапамагла больш за 600 дзеячам культуры[7][8]. На момант 1 кастрычніка 2025 года было падтрымана і рэалізавана больш за 230 праектаў, а таксама аказана дапамога больш за 1600 дзеячам культуры[9].

Пры падтрымцы Беларускай рады культуры рэалізавана некалькі праектаў, у прыватнасці ArtPower Belarus, Беларускія Магістраты, Васьміног, «Культурны код»[9].

Кіраўніцтва

У склад Рады ўваходзяць 9 дзеячаў культуры.

  • Сяргей Будкін — кіраўнік.
  • Надзея Гарэцкая — намесніца кіраўніка.
  • Эліна Калнібалоцкая — дырэктарка па развіцці.

Крыніцы

  1. REFORM.by. Фонд культурнай салідарнасці стане Беларускай радай культуры (руск.). REFORM.by (22 лютага 2021). Праверана 4 кастрычніка 2025.
  2. Беларускую раду культуры прызналі «экстрэмісцкім фармаваньнем» (бел. (тар.)). Беларуская служба Радыё «Свабода» (7 чэрвеня 2022).
  3. Беларускую раду культуры прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем» - Беларуская Служба(нявызн.). www.polskieradio.pl. Праверана 24 верасня 2025.
  4. 50-гадовага жыхара Мінскага раёна прысудзілі да пяці гадоў калоніі за данаты праваабарончым ініцыятывам і палітвязням. Наша Ніва (26 кастрычніка 2024).
  5. Вось за што бізнэсоўцу Сяргею Юнчыцу прысудзілі пяць гадоў калоніі і 20 тысяч рублёў штрафу. Наша Ніва (26 кастрычніка 2024).
  6. Зорку "Што? Дзе? Калі?" Фёдара Шведава асудзілі да 3,5 гадоў "хіміі". Праваабарончы цэнтр «Вясна» (19 красавіка 2024).
  7. Свабода, Радыё. Беларуская рада культуры падвяла вынікі працы: дапамаглі звыш 600 творцам . Радыё Свабода (15 ліпеня 2021). Праверана 4 кастрычніка 2025.
  8. Беларуская рада культуры аказала падтрымку звыш 600 артыстам - Беларуская Служба(нявызн.). www.polskieradio.pl. Праверана 4 кастрычніка 2025.
  9. а б «Надалей плануем не збаўляць тэмп»: Беларускай Радзе культуры сёння споўнілася пяць гадоў (руск.). REFORM.news (1 кастрычніка 2025). Праверана 5 кастрычніка 2025.

Спасылкі