Беларуская акадэмія архітэктуры
Беларуская акадэмія архітэктуры (БААрх) — прафесійная грамадская арганізацыя беларускіх архітэктараў, якая займаецца пытаннямі тэорыі архітэктуры, распрацоўкай стратэгіі і сувяззю архітэктуры з будаўнічай навукай і дызайнам. Не з’яўляецца дзяржаўнай акадэміяй навук, існавала на правах грамадскага аб’яднання.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Беларуская акадэмія архітэктуры была створана на агульным сходзе 15 лютага 1996 г. і была зарэгістравана Міністэрствам юстыцыі 27 траўня 1996 г. 14 лістапада 1999 быў прыняты новы Статут (зарэгістраваны Міністэрствам юстыцыі РБ 18 лютага 2000), а 25 траўня 2000 Беларуская акадэмія архітэктуры была прынята пад эгіду Міжнароднай акадэміі архітэктуры.
Выдавала часопіс «Вестник Белорусской академии архитектуры» (з 2007 — «Архитектура и строительные науки»[1]).
Некаторыя з акадэмікаў[правіць | правіць зыходнік]
- Георгій Васілевіч Сысоеў [2]
- Леанід Мендэлевіч Левін [3]
- Аляксандр Іванавіч Лакотка [4]
- Ала Васілеўна Сычова
- Георгій Уладзіміравіч Заборскі
- Аляксей Анатолевіч Андрэюк [5]
- Вальмен Мікалаевіч Аладаў
- Генадзь Паўлавіч Пастушкоў[6]
Некаторыя з членаў-карэспандэнтаў[правіць | правіць зыходнік]
- Віктар Іванавіч Анікін
- Юрый Уладзіміравіч Чантурыя
- Ларыса Мікалаеўна Смірнова[7]
- Барыс Сяргеевіч Косціч[8]
Некаторыя з ганаровых членаў[правіць | правіць зыходнік]
Зноскі
- ↑ Перечень научных изданий Республики Беларусь для опубликования результатов диссертационных исследований в 2013 году
- ↑ Фондовый каталог государственных архивов — Сысоев Георгий Васильевич
- ↑ Умер Леонид Левин
- ↑ Вопросы истории и культуры северных стран и территорий
- ↑ Вечерний Брест — Кто есть кто
- ↑ Неофициальный сайт кафедры «Мосты и тоннели» БНТУ
- ↑ Смирнова Лариса Николаевна
- ↑ Официальный портал Белорусской православной церкви
- ↑ Президент Российской академии архитектуры и строительных наук Александр Петрович КУДРЯВЦЕВ