Беларуская асацыяцыя журналістаў
Беларуская асацыяцыя журналістаў | |
---|---|
![]() Афіцыйны лагатып арганізацыі | |
Тып | прафесійнае грамадскае аб'яднанне |
Год заснавання | 16 верасня 1995 |
Размяшчэнне |
![]() |
Ключавыя фігуры | Андрэй Бастунец |
Сфера дзейнасці | забеспячэнне свабоды слова |
Колькасць членаў | 1100 журналістаў (2013) |
Вэб-сайт | www.baj.by |
«Белару́ская асацыя́цыя журналі́стаў» — грамадскае аб’яднанне журналістаў Беларусі. Аб’ядноўвае людзей, якія займаюцца прафесійнай журналісцкай дзейнасцю альбо садзейнічаюць яе развіццю. Дзейнічае з восені 1995 года. У 1999 і 2006 гадах асацыяцыя прайшла дзяржаўную перарэгістрацыю. Асноўныя мэты дзейнасці: абарона правоў журналістаў і прынцыпаў свабоднай і прафесійнай журналістыкі.
Дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]
На 19 мая 2009 года налічвала 1157 членаў[1]. Акрамя цэнтральнага офіса ў Мінску мае 6 рэгіянальных філіялаў. З 1997 — асацыяваны член Міжнароднай федэрацыі журналістаў. Арганізацыі-партнёры: «Рэпарцёры без межаў», «Артыкул 19(макед.) бел.», «Камітэт абароны журналістаў», Еўрапейскі цэнтр журналістыкі, Літоўскі саюз журналістаў, Швецкі інстытут, Дацкі саюз журналістаў, Нарвежскі саюз журналістаў, фонд Фрыдрыха Эбэрта і іншыя.
Падчас пратэстаў 2020–2021 гадоў на Беларусі БАЖ разам з «Рэпарцёрамі без межаў» збірала звесткі, якія паказалі, што Беларусь была самай небяспечнай краінай Еўропы для журналістаў у 2020 годзе.[2] Асацыяцыя таксама аказвала юрыдычную падтрымку журналістам, якіх пераследуюць, хаця сама неаднаразова станавілася суб’ектам рэпрэсій з боку рэжыму Лукашэнкі(бел. (тар.)) бел..[3] 16 лютага 2021 года міліцыя затрымала старшыню асацыяцыі Андрэя Бастунца, яшчэ некалькіх чальцоў і журналістаў-фрылансераў падчас ператрусаў іх дамоў і офіса БАЖ. Міліцыя таксама канфіскавала смартфоны, кампутары, грошы і файлы з асабістай інфармацыяй пра сябраў БАЖ. Камітэт абароны журналістаў і Міжнародная федэрацыя журналістаў(укр.) бел. асудзілі арышты.[4][5] Праз тры дні ЗША ўвялі санкцыі ў дачыненні да 43 беларускіх чыноўнікаў за падрыў дэмакратыі ў краіне, у тым ліку і за рэйд на БАЖ.[6]
Старшыні[правіць | правіць зыходнік]
- Жанна Літвіна — да 25 красавіка 2015 года
- Андрэй Бастунец — з 25 красавіка 2015 года[7]
Узнагароды і прэміі[правіць | правіць зыходнік]
- Прэмія «Залатое пяро свабоды(кіт.) бел.» (2003)[8];
- Прэмія «За свабоду думкі» імя Андрэя Сахарава (2004);
- Прэмія Свабоды Атлантычнага савета(укр.) бел. (2011)[9];
- Прэмія Канады і Велікабрытаніі за свабоду СМІ (2020)[10].
Зноскі
- ↑ Каравянкова, Таццяна «Аддаваць» медыясферу ўлады не маюць намеру (бел.) . БелаПАН (25 мая 2009). Праверана 18 красавіка 2017.
- ↑ Belarus was Europe's most dangerous country for journalists in 2020, data shows Access to the comments (англ.) . Euronews (29 снежня 2020).
- ↑ Journalism in Belarus: 'Like walking through a minefield' (англ.) . Deutsche Welle (26 лістапада 2020).
- ↑ Belarusian authorities raid Belarusian Association of Journalists headquarters, journalists’ homes (англ.) . Камітэт абароны журналістаў (16 лютага 2021).
- ↑ Belarus: Belarusian Association of Journalists under attack (англ.) . Міжнародная федэрацыя журналістаў(укр.) бел. (16 лютага 2021).
- ↑ U.S. Imposes Visa Restrictions On 43 Belarusians For 'Undermining Democracy' (англ.) . Радыё Свабодная Еўропа/Радыё Свабода (19 лютага 2021).
- ↑ На старшыню БАЖ абраны Андрэй Бастунец, Радыё Свабода, 25.04.2015
- ↑ Weissrussischer Journalistenverband ausgezeichnet. (ням.) . Neue Zürcher Zeitung(укр.) бел. (13 чэрвеня 2003). Архівавана з першакрыніцы 13 сакавіка 2021. Праверана 13 сакавіка 2021.
- ↑ Freedom Awards. Атлантычны савет(укр.) бел..
- ↑ United Kingdom and Canada announce recipient of first Media Freedom Award (англ.) . gov.uk(англ.) бел.. Праверана 16 лістапада 2020.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх