Беларуская асацыяцыя міжнародных аўтамабільных перавозчыкаў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Беларуская асацыяцыя міжнародных аўтамабільных перавозчыкаў
Адміністрацыйны цэнтр
Тып арганізацыі асацыяцыя[d]
Заснаванне
Дата заснавання 1992
bamap.org(руск.) 

Белару́ская асацыя́цыя міжнаро́дных аўтамабі́льных пераво́зчыкаў «БАМАП» — рэспубліканскае, некамерцыйнае, добраахвотнае, аб’яднанне камерцыйных арганізацый і індывідуальных прадпрымальнікаў, якія ажыццяўляюць перавозкі грузаў і пасажыраў аўтамабільным транспартам, у тым ліку ў міжнародных зносінах, а таксама арганізацый жадаючых аказваць садзейнічанне ў развіцці названых перавозак, наймальнікаў.[1]

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Створана ў 1992 годзе па ініцыятыве 24 аўтатранспартных прадпрыемстваў Беларусі. У цяперашні час аб’ядноўвае ў сваіх шэрагах каля 1000 аўтамабільных перавозчыкаў.

З 1992 года ўваходзіць у склад Міжнароднага саюза аўтамабільнага транспарту (Швейцарыя) на правах сапраўднага члена і ў адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 29 снежня 1998 года № 1996 выконвае функцыі гарантыйнага аб’яднання на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь з прадастаўленнем права выдачы кніжак МДП.

Мэты[правіць | правіць зыходнік]

  • садзейнічанне развіццю ў Рэспубліцы Беларусь аўтамабільных перавозак грузаў і пасажыраў, у тым ліку ў міжнародных аўтамабільных зносінах, і выкананне на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь палажэнняў Канвенцыі МДП 1975 года;
  • садзейнічанне ў комплекснай абароне інтарэсаў членаў і асацыіраваных членаў асацыяцыі і іх інфармацыйнае забеспячэнне, у тым ліку шляхам вытворчасці і выпуску газеты.

Структура[правіць | правіць зыходнік]

  • старшыня — Мікалай Іванавіч Баравы
  • генеральны дырэктар — Аляксандр Яўгенавіч Зянкевіч
  • намеснік генеральнага дырэктара — Аляксандр Якаўлевіч Салошчаў
  • намеснік генеральнага дырэктара — Наталля Аляксандраўна Высоцкая

Зноскі

  1. Бамап-Веды (руск.) . Афіцыйная старонка. Праверана 3 сакавіка 2020.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

  • bamap.org — афіцыйны сайт БАМАП