Беларуская аўтакефальная праваслаўная царква ў Амерыцы

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

'
Асноўная інфармацыя
Мова набажэнстваў беларуская

Беларуская аўтакефальная праваслаўная царква ў Амерыцы, некананічная праваслаўная арганізацыя, якая мае свае карані ў расколе БАПЦ у 1982 годзе, у выніку чаго адну з яе юрысдыкцый узначаліў мітрапаліт Мікалай з Таронта. У 1999 годзе ён прымае ў сваю юрысдыкцыю былога журналіста Аляксандра Салагуба, які стаў вядомым своімі матэрыяламі, якія дыскрэдытавалі архіерэяў РПЦ. Мікалай узвёў яго ў сан епіскапа без згоды Савета БАПЦ, у які ўваходзяць веруючыя і ўсе духавенства і якая паводле Статута БАПЦ вырашае сумесна з епіскапам пытанне прыдатнасці кандыдатаў для хіратоніі. У выніку духавенства і вернікі не захацелі Салагуба прызнаваць епіскапам, улічваючы і яго скандальную рэпутацыю. Разам са змешчаным на супакой сербскім епіскапам Дамаскінам, мітрапаліт Мікалай і епіскап Аляксандр хіратанісал у красавіку 2000 года серба Ёвана Пурыча ў епіскапы.

Праз некалькі месяцаў Мікалаю стала зразумелым, што Салагуб не можа быць епіскапам: на прыходах пачаліся канфлікты. Тады ўладар Мікалай адлучае Салагуба ад БАПЦ, а Салагуб робіць чарговыя выкрывальныя матэрыялы ўжо не пра РПЦ, а пра БАПЦ. Пасля смерці м. Мікалая частка царквы ўзначальвае еп. Ёван і а. Дзмітрый Беленькі. Аднак еп. Ёван прымае зноў у зносіны епіскапа Аляксандра, што становіцца чыннікам пераходу а. Дзмітрыя ва УПЦ КП. Таксама ў 2002 годзе да арганізацыі далучыўся а. Іван Спасюк (былы свяшчэннік РПЦ у пасёлку Пагранічны Гродзенскай вобласці) які сцвярджае, што ў яго групы налічваецца 70 прыходаў і 35 святароў (2002/2003 гады). У 2004 годзе еп. Аляксандр сыходзіць на супакой. На 2008 год у юрысдыкцыі мітрапаліта Ёвана знаходзіцца 12 прыходаў, 10 святароў, вікарны епіскап Стэфан і яшчэ некалькі абшчын з дыяканамі ці парафіянамі (некалькі абшчын маецца ў Еўропе, у прыватнасці ў Францыі, Украіне). Абвешчанае 16 красавіка 2009 гады аб'яднанне c ГППБ не адбылося. Аднак быў пасвечаны новы епіскап, разам яны сфармавалі Сінод царквы, 21 чэрвеня 2009 пасвечаны яшчэ адзін епіскап, а Ёван абраны мітрапалітам.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]